Грамадства3737

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

У новым выпуску ТОКу былы вядучы «Зоны Х» і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша разважае пра тое, як змяніліся кіраўнік БТ і прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі. І ці могуць яны ў глыбіні душы заставацца добрымі людзьмі.

Іван і Наталля Эйсманты. Скрыншот з відэа «Беларусь 1»

«Ён не быў ніколі «Іван Эйсмант». Ён быў Ваня ў добрым разуменні. Просты, добры хлопец», — згадвае Дзмітрый Лукша.

«Нават цяпер калі я ўбачу яго ў Мінску ці я буду сядзець за сталом з сябрамі, а ён падыдзе і скажа «Прывет, Дзіма», я скажу «Вітаю, прысаджвайся» і пацісну руку. Ён у мяне ў памяці застаўся добрым чалавекам», — апісвае ўяўную сітуацыю былы вядучы «Зоны Х».

@tokbelarus Было ли стыдно работать на белорусском ТВ? #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко #телевидение ♬ transgender - &lt3

Лукша дапускае магчымасць таго, што Іван Эйсмант цяпер змяніўся. Але пры гэтым заўважае, што калі на Валадарцы знаёміўся са сваёй крымінальнай справай, там сярод розных дакументаў была характарыстыка з Белтэлерадыёкампаніі:

«У мяне была нармальная характарыстыка. Ваня даў мне характарыстыку па факце. (…) Не было ніякай чарнухі, нейкіх нагавораў».

Наколькі паспрыяла кар'еры Івана Эйсманта яго жонка

Згадваючы пра кар'еру Івана Эйсманта, Лукша заўважае, што гэта быў вельмі хуткі ўзлёт. «[Спачатку] ён ішоў вельмі плаўна, як стандартны журналіст. А потым рэзка становіцца намеснікам дырэктара Агенцтва тэлевізійных навінаў, потым узначальвае АТН, потым [ён] намеснік старшыні і старшыня [Белтэлерадыёкампаніі]. Гэта вельмі круты рост».

Лукша не выключае ўплыву на хуткі кар'ерны рост жонкі Івана Эйсманта Наталлі.

«Я думаю, Наталля Эйсмант безумоўна адыграла сваю ролю. Магчыма, гэта не было так, што яна гаварыла «Вось добра было б майго мужа….» Гэта проста прыгожа з пункту гледжання нейкага піяру палітычнага, сацыяльнага, што кіраўнік БТ і прэс-сакратарка прэзідэнта — муж і жонка. Гэта цікава нават простаму абывацелю. Гэта прыгожа глядзіцца, такая прыгожая вокладка».

Не выключае Лукша і іншыя варыянт. «Магчыма, нехта падгледзеў: «Глядзіце, у нас ёсць добры хлопец, на антрэсолях недзе ляжыць. Можа, яго можна трохі вышэй? Вы ж ведаеце, хто ў яго жонка, з кім яна працуе?» — разважае ён.

Дапускае былы тэлевядучы і імавернасць таго, што інтарэсы брата магла пралабіраваць яго сястра Ганна Эйсмант, якую ён характарызуе як «вядомую, сур'ёзную» асобу на БТ.

Dmitry Luksha Дзмітрый Лукша Дмитрий Лукша
Дзмітрый Лукша. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Пра Наталлю Эйсмант

Дзмітрый Лукша згадвае, што працаваў з Наталляй Эйсмант, калі толькі прыйшоў на тэлебачанне. «Яна ў маёй памяці засталася як Наташа, таксама як Іван Эйсмант — Ванем», — заўважае ён.

Былы палітвязень згадвае, што калісьці працаваў у аддзеле культуры, які размяшчаўся ў адным кабінеце з аддзелам рэгіёнаў, дзе Наталля Эйсмант была вядучай.

«Яна была вясёлая. Яе ўсе называлі «шумная». Калі яна прыходзіла, усе ведалі, што Наташа прыйшла. … У яе заўсёды была нейкая гісторыя. Яна прыходзіць — і ўвесь сёмы паверх чуе, што сёння белы кот у чорныя плямы перабег ёй дарогу. І яна гэта расказвала так смачна! (…) У яе харызма».

Па словах Лукшы, калі Наталля пачала весці праграму «Галоўны эфір», яна трохі змянілася, у яе з'явілася субардынацыя. «Яна ўжо была больш блізкая да небажыхароў БТ».

Пра шлюб Івана і Наталлі Эйсмантаў

Дзмітрый Лукша называе хлуснёй размовы пра тое, што шлюб Івана і Наталлі Эйсмантаў быў па разліку.

«Я бачыў, як у іх развіваўся гэты раман, якім сарамлівым быў Ваня. Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа. І якая баявая Наташа была! І ўсе думалі: «Ну калі ж вы ўжо?!» І калі яны пачалі сустракацца, гэта было міла. Было відаць, што гэта шчыра. (…) Гэта было прыгожа», — згадвае Лукша.

Лукша адзначае, што сям'я Эйсмантаў у яго памяці па стане на 2010—2015 гады засталася як простыя людзі. Але адзначае, што рэзкі кар'ерны ўзлёт і зорнасць, якую пабачылі самі Эйсманты, іх сапсавалі. Потым я некаторыя моманты гляджу і думаю: «Гэта Наташа? Гэта наша Наташа?!» [Хоць,] магчыма, яны цяпер на мяне глядзелі і [думалі]: «Гэта наш Дзіма? Які дрэнны хлопец!»

«Я вельмі хачу верыць, што ў глыбіні душы яны засталіся такімі, як я іх памятаю. Мне вельмі хочацца верыць, бо, як я гэта называю, заводскія настройкі ў іх добрыя былі. Не былі яны кепскімі людзьмі. Не было ў іх нейкай подласці, паскудства»,

— падкрэслівае Дзмітрый Лукша.

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

Каментары37

  • Ну
    22.09.2024
    Руку пацісне, сядай Ваня :( дзякуй Вам вялікі што мы у такой краіне жывем.
  • EMIL
    22.09.2024
    Отмывание Эйсмонтов.
    У НН появилась подработка на стороне.
  • Anatol Starkou
    22.09.2024
    Калі выправіць памылкі ці ачапяткі з гэтага артыкула, то ўсё роўна ён будзе не аб чым. Чаму? Таму што галоўны герой Дзіма не ў тэме. Так пагуляць за казахстанскае TV выйшаў на вуліцы Мінска-2020, затым прысуд і па амністыі ў 2024 паехаў у Польшчу. Харошы хлопчык. Наш. БЧБ.

    Мне блізкая фамілія Эйсмант і я тут пра гэта на форуме казаў: дзявочае прозвішча маёй бабулькі Леакадзіі Эйсмант. Ці Эйсьмант. Тое ж самае.

    А зараз па тэме артыкула. Калі пажаніўся і першые некалькі гадоў жыў на Аўтазаводзе ў Мінску, то раз у год да нас прыходзіла пара і раз у год мы з жонкай прыходзілі да іх на дзень народзінаў нашых жонак і я сустракаўся з равеснікам - мужам падругі і аднакашніцы май жонкі. Ён маіх гадоў, а нашы жонкі маладзейшыя за нас на тры гады. У нас была дачка і ў іх была дачка. Ён жыў у прымах у прыватным доме на Аўтазаводзе і я таксама.
    Потым пад шум колаў, маўляў, тут ля іх дома нейкую дарогу будуць будаваць ім далі кватэру ў Серабранцы, а я атрымаў кватэру ля Даўгаброцкай. Але мы працягвалі сустракацца два разы на год ў дні народзінаў нашых жонак.
    Тая сям'я была былыя камсамольцы-актывісты. Ну і вось настаў светлы чырвона-зялёны ліпень 1994-га і інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Мужу тае падругі маёй жонкі Рыгоравіч даў пасаду, скажу так, ва Урадзе РБ.
    І вось мы прыехалі на дзень варэння да яго жонкі ў кватэру ўжо правітельственного чіновніка, а не звычайнага нашага сябра ці знаёмага.
    Як заўсёды выпілі-закусілі, але атмасфера не была святочная, нейкая прыглушаная. Развітваемся. Падыходзім да двярэй і чыноўнік - гаспадар кватэры кажа ва ўсе вуглы калідора падзяку Рыгоравічу за яго мудрую палітыку. Гэта прыблізна 1996 год. Потым гэтага чыноўніка Рыгоравіч адправіў паслом не скажу ў якую краіну і мы развіталіся на доўгія лета.

    Потым наша Амерыка і смерць ад рака маёй жонкі. Што там і як з той парай ня ведаю. ІТОГО: простымі Ваня і Наташа Эйсманты пры прызначэнні на дзярж пасаду пры Лукашэнку ды яшчэ на БТ быць не могуць. Простым можа быць толькі прысуд на 4 гады за працу на іншаземнае TV падчас падзей у Мінску-2020.

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →