Грамадства2121

Прапаганда патлумачыла, чаму ў эфір сталі запрашаць Пратасевіча

Блогер, а цяпер электразваршчык Раман Пратасевіч апошнім часам раптам стаў часцей з'яўляцца ў эфірах дзяржаўных прапагандыстаў. З чаго б такая ўвага?

Раман Пратасевіч на стрыме ў Рыгора Азаронка. Скрын відэа

Кірыл Казакоў, намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны», патлумачыў.

«Я разумею адну рэч: наколькі наогул фармат жыцця Рамана Пратасевіча цяперашні ёсць пэўным стымулам для тых людзей, якія выпадкова апынуліся ў гэтай тусоўцы. Яны на яго глядзяць і разумеюць: за ўсё тое, што зрабіў ён, яму даравалі, ён мае магчымасць працаваць, ён мае магчымасць падарожнічаць, ён мае магчымасць нават даносіць сваю пазіцыю ў стрыме ў Азаронка, то-бок ён мае магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця. І там падгарае па поўнай катушцы», — сказаў ён у эфіры ютуб-канала «Мінск-Навін».

«Чалавек усвядоміў і пераабуўся ў правільныя чаравікі — і ўсё», — дадаў Казакоў.

Каментары21

  • Ёсік
    22.09.2024
    У што ты (цябе) пераабуешся, сьмяшарык? Людзі глядзяць і разумеюць, зь якой ... раней камунікавалі, колькі ён яшчэ можа дрэннага зрабіць для гэтых людзей.
  • Чарговы пракол прапаганды
    22.09.2024
    Пратасевіч не сам прыехаў з-за мяжы, каб пераабуцца.
    А трапіў у пастку: спачатку яго арыштавалі, потым пагражалі смяротным пакараннем, як тэрарысту, потым псіхалагічна апрацоўвалі і толькі тады ён пераабуўся, каб выйсці на "свабоду" (пад кдбшны нагляд).
    Так што прыклад Пратасевіча, які спрабуе выкарыстоўваць прапаганда, каб прыцягнуць з-за мяжы перабежчыкаў не спрацуе. Дабраахвотна ніхто не паедзе.
    А прымусова саджаць яшчэ адзін самалёт, з кім-небудзь з апазіцыянераў, каб правесці іх праз усю працэдуру арыштаў, запалохванняў, псіхалагічнай апрацоўкі, як Пратасевіча, ужо не атрымаецца.
  • Влад
    22.09.2024
    Протасевич, видимо, в какой-то момент осознал всю гнилость и пустоту своего окружения, и сама судьба дала ему шанс вырваться из этой среды, очиститься и начать жизнь с чистого листа. Он этим шансом воспользовался.
    Я лично также однажды порвал с гнилостным бчб окружением, и никогда об этом не пожалел. И потому я его понимаю.

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне6

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →