На патанулую ля Сіцыліі суперяхту «брытанскага Біла Гейтса» могуць паляваць сусветныя спецслужбы
Як даведалася агенцтва CNN, затанулы разам з суперяхтай Bayesian брытанскі мільярдэр Майкл Лінч захоўваў у сейфах карабля «вельмі адчувальную сакрэтную інфармацыю», за якую могуць пачаць змагацца спецслужбы Захаду, Расіі і Кітая. Пра што гэтая інфармацыя, распавялі крыніцы агенцтва.
Зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі суперяхта Bayesian коштам 40 мільёнаў даляраў затанула каля берагоў Сіцыліі падчас урагану 19 жніўня. На яхце ў ліку іншых знаходзіліся яе ўладальнік, мільярдэр Майкл Лінч, якога называлі «брытанскім Білам Гейтсам», і ягоная 18-гадовая дачка Ханна. Целы абодвух былі знойдзеныя дайверамі на патанулым караблі.
У гэтай гісторыі, як даведалася агенцтва CNN, ёсць адна важная дэталь. Крыніцы агенцтва заявілі, што «на яхце ў воданепранікальных сейфах ляжаць два суперзашыфраваныя жорсткія дыскі, якія захоўваюць строга сакрэтную інфармацыю, уключаючы паролі і іншыя канфідэнцыйныя даныя, датычную спецслужбаў шэрагу краін Захаду».
Гэтымі данымі могуць істотна зацікавіцца іншыя замежныя спецслужбы, асабліва кітайскія і расійскія, адзначыў на ўмовах ананімнасці чыноўнік адной з заходніх краін.
Як такія даныя трапілі на яхту брытанскага мільярдэра Лінча? Крыніцы CNN тлумачаць, што бізнэсмен быў даўно звязаны з брытанскімі, амерыканскімі і іншымі разведвальнымі службамі праз свае розныя фірмы, адной з якіх з'яўляецца заснаваная Лінчам кампанія па кібербяспецы Darktrace, аднаго з самых паспяховых распрацоўшчыкаў сістэм антыхакерскай абароны і штучнага інтэлекту ў свеце. У склад савета дырэктараў кампаніі, сярод іншых, уваходзяць былыя кіраўнікі і экс-супрацоўнікі некаторых заходніх спецслужбаў.
Першапачаткова італьянскія праваахоўныя органы асцерагаліся, што злодзеі могуць паспрабаваць дабрацца да абломкаў яхты, каб знайсці дарагія ўпрыгажэнні і іншыя каштоўныя прадметы, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на борце. Аднак цяпер паліцыянты занепакоеныя тым, што да абломкаў паспрабуюць дабрацца супрацоўнікі незаходніх выведак, таму сур'ёзна ўзмацнілі ахову патанулай яхты як над, так і пад вадой.
Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?
Для кампаніі, якая робіць рэактары для брытанскіх атамных падводных лодак, карпаратыўную сетку зрабілі беларусы і расіяне
Арыштаваны адзін з самых вядомых кіберзлачынцаў у свеце, ім аказаўся беларус. Што вядома пра Максіма Сільнікава?
Каментары
Ну і далей атрымаўся плян перамогі і павышэньне гектараў надояў алімпійскіх мэдалёў.
Дзякаваць Богу, ня ў Сене, але ў чыстай вадзе патанулі