21 верасня каля 23:15 42-гадовы кіроўца аўтамабіля-таксі паблізу дома №33 на Партызанскім праспекце ў Мінску здзейсніў наезд на двух пешаходаў.
Паводле паведамлення ДАІ, пешаходы перасякалі дарогу ў недазволеным месцы.
41-гадовы мужчына і 44-гадовая жанчына, якія трапілі пад колы, дастаўлены ў бальніцу. Пра іх стан нічога не паведамляецца.
Каментары