Чырлідаркі ХК «Магілёў» пераапрануліся ў спартыўныя трусы з кіцелямі розных службаў
Ці чакаць пакаяннае відэа?
У сацсетках ХК «Магілёў» з'явілася відэа з удзельніцамі групы падтрымкі Ice cream. У роліку дзяўчыны накінулі на сябе кіцелі розных ведамстваў, у тым ліку, МУС, МНС, вайскоўцаў, заўважыла «Трыбуна».
«Атрымліваем асалоду ад класных вобразаў нашых Ice cream», — напісала прэс-служба клуба ў сацсетках.
Праблема ў тым, што ў Беларусі за такую жартаўлівую прымерку формы можна трапіць пад артыкул. Так, у мінулым верасні ў Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які надзеў міліцэйскую форму для роліка ў тыктоку. Яму інкрымінавалі артыкул 24.28 КаАП — «незаконны выраб, рэалізацыя і нашэнне форменнай вопраткі».
Такі ж выпадак быў у Віцебску, калі малады чалавек у форме супрацоўніка міліцыі зладзіў вечарынку з сябрамі.
Згодна з артыкулам 24.28 КаАП, штраф можа скласці да 30 базавых велічынь.
Каментары
После баньки набросили на себя то, что нашли в раздевалке.