Свет22

Паўднёвую Афрыку накрыў незвычайна моцны снегапад

У некаторых раёнах выпала да двух метраў снегу.

Фота: сацсеткі

У суботу Паўднёвую Афрыку накрыў незвычайна моцны снегапад, паведамляе агентва AFP.

Асабліва пацярпела шаша, якая злучае гарады Ёханэсбург і Дурбан. Некалькі ўчасткаў былі зачыненыя, і нават аб'язныя шляхі аказаліся непраходнымі, паведамілі афіцыйныя асобы. Людзі захраслі ў аўто і правялі ў іх усю ноч. Адзін з аўтамабілістаў расказваў, што правёў у машыне з дзецьмі больш за 13 гадзін.

Грузавікі былі прыпаркаваны на абочыне дарогі з пятніцы. Аўтобусы, якія курсуюць паміж правінцыямі, затрымаліся на заправачных станцыях прыкладна на сем гадзін.

Адно з мясцовых выданняў піша, што ў выніку пераахаладжэння загінула двое чалавек, якія стаялі ў заторы праз снегапад.

Фота: сацсеткі

Як піша AFP, чакаецца ўзмацненне снегападу, у сувязі з чым у некалькіх раёнах краіны дзейнічае другое па велічыні папярэджанне аранжавага колеру.

Удалечыні ад небяспечных зон гэта рэдкая з'ява прыцягнула ўвагу людзей, якія з нецярпеннем чакалі з'яўлення снегу. Адзін мужчына са сваёй сям'ёй тры гадзіны ехаў з Ёханэсбурга ва Уорд.

Каментары2

  • Дзяўчынка Грэта
    22.09.2024
    Ад пацяпленьня сьнег пайшоў (паслухайце аднайменны каляб Такіндага з Рэспублікай), а вы ўсё мяса жарэце, гайда кузуркі з жукамі трушчыць
  • Яхта Амэрыканскага Більгейтза, Незатанулая
    22.09.2024
    Занадта спажываеце вы, прыроду сапсавалі. Вось даймуся папрышпіляць, а наступнае - нормы спажывецкія паменшу

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы6

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА54

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →