Буйная бразільская газета ўключыла кнігу ў топ-15 кніг, якія варта прачытаць у гэтым годзе.
Бразільская пісьменніца Бландзіна Франка напісала кнігу для дзяцей пад назвай «Дзяўчынка з Беларусі», якую праілюстраваў мастак Жазэ Карлас Лола, піша сайт «Беларусь і свет».
Томік у мяккай вокладцы аб'ёмам 96 старонак са шматлікімі акварэльнымі малюнкамі выйшаў у выдавецтве Camaleao, група Alta Books Grupo Editorial, у Рыа-дэ-Жанейра ў чэрвені 2023 года.
У кнізе апавядаецца пра дзяўчынку, якая жыве ў прыбярэжным мястэчку без мамы, таты, братоў і сясцёр, але з бабуляй, сляпой на адно вока, ласкай, а таксама трыма коткамі, сямю мышамі і пудзілам качканоса.
Жыццё гераіні здаецца ёй нічым не характэрным, але аднойчы ў іх дзверы грукаецца загадкавы мужчына, і з гэтага моманту дзяўчынка адпраўляецца ў фантастычнае і поўнае таямніц падарожжа.
Аўтар выбудавала захапляльную сюжэтную лінію, у якой шмат загадак, адказы на якія маленькія чытачы атрымліваюць у кожным наступным раздзеле.
У студзені буйная бразільская газета Folha de S. Paulo змясціла кнігу ў лік пятнаццаці выданняў для дзяцей, якія варта прачытаць у 2024 годзе.
Каментары
А так, цікава, канешне, што напісана, і чаму аўтар выбрала менавіта нашу краіну.
Або проста "экзатычнае", бо "недзе не тут"?