Культура2626

Выйшла грунтоўнае выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць»

Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг беларусаў.

Кніга «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць» не закрывае ўсе праблемы, звязаныя з гісторыяй бел-чырвона-белага сцяга, — тлумачаць аўтары выдання, — але яна заклікана пакласці першы камень у пачатак далейшых навуковых даследаванняў гэтай актуальнай і жыццёва важнай для Беларусі тэмы.

Фота: knihauka.com

Выданне пачынаецца з аналізу вытокаў і сімвалізму бел-чырвоных колераў у беларускай вексілалогіі, працягваецца гістарычным аглядам — штандарамі паўстанцаў 1863-1864 гадоў; біяграфіяй Дуж-Душэўскага; перыядам Заходняй Беларусі; аналізам нямецкіх дакументаў, якія тычыцца нацыянальнай сімволікі ў Другую сусветную вайну; ужываннем сцяга на эміграцыі і ў перыяд новай хвалі беларускага адраджэння (канца 1980-х — пачатку 1990-х).

Людзі, якія адстойваюць сцяг у найцяжэйшых умовах, з поўным правам могуць лічыцца нацыянальнымі героямі. Адным з іх бясспрэчна з’яўляўся гісторык Уладзімір Ляхоўскі (1964—2021), які не толькі дасканала, на аснове архіўных крыніц, ведаў гісторыю сцяга, але і не баяўся дзяліцца гэтымі ведамі з грамадствам.

Працуючы ў архівах розных краін, ён сабраў неацэнны дакументальны матэрыял па нацыянальнай сімволіцы і да канца свайго жыцця імкнуўся напісаць працу пра сцяг, але не паспеў… Разам з тым гісторык Ляхоўскі пакінуў вялікую навуковую спадчыну, без якой стварэнне гэтага выдання было б немагчымым.

Заключная глава выдання ўяўляе сабой апошняе інтэрв’ю з гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім.

Кніга каштуе ў Польшчы 59,90 злотых (14 еўра), дастаўка ад 15 злотых па Польшчы (3,5 еўра), у Чэхію — 35 злотых (8 еўра), Літву — 60 злотых (14 еўра), ЗША — 65 злотых (15,2).

Каментары26

  • Ромка
    13.04.2024
    Цудоўна. Дзякуй
  • дочка Максима Дизайнера
    13.04.2024
    ого. Satan, аказваецца, актыўны бчб. а так доўга таіўся
  • Valadzimir
    13.04.2024
    У чарговы раз нагадаю, што "Пагоня", фрагмент якой разьмешчаны на вокладцы кнігі - герб Вялікай Літвы-ВКЛ. І белоруссы-беларусы, якія ўзьніклі ў сярэдзіне 19 ст. пасьля зьнішчэньня ВКЛ Расеяй, і якія ніколі аб правапераемнасьці з ВКЛ не абвяшчалі, ніякага дачыненьня да літоўскай "Пагоні" НЕ маюць.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →