Спорт

Зборная Албаніі выйшла на Еўра-2024

Вызначылася ўжо палова зборных, якія заваявалі пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы па футболе.

Зборная Албаніі. Фота: Федэрацыя футбола Албаніі

Албаніі дастаткова было сёння згуляць у Кішынёве ўнічыю з Малдовай, каб заваяваць пуцёўку на кантынентальнае першынство. Так і атрымалася — 1:1. Албанцы адкрылі лік на 25-й хвіліне, з пенальці забіў Сокал Чыкалешы. Малдова здолела зраўняць у канцы матча, вызначыўся Уладыслаў Бабогла.

У гэтай групе сёння Польшча і Чэхія згулялі ўнічыю: 1:1.

Албанія — 14 (7 гульняў), Чэхія — 12 (7), Польшча — 11 (8), Малдова — 10 (7), Фарэры — 1 (7).

У апошнім туры ў панядзелак сустрэнуцца: Албанія — Фарэры і Чэхія — Малдова.

Польшча завяршыла выступ у групе, але мае шанец трапіць на Еўра праз плэй-оф Лігі нацый у сакавіку.

У 1990-я і пачатку 2000-х албанцы былі аўтсайдэрамі еўрапейскага футбола. Упершыню прабіліся на чэмпіянат Еўропы 2016 года, у групе з Францыяй, Швейцарыяй і Румыніяй занялі трэцяе месца, але па дадатковых паказчыках не змаглі выйсці ў 1/8 фіналу.

Пуцёўкі на Еўра-2024 ужо заваявалі зборныя Іспаніі, Шатландыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Турцыі, Славакіі, Партугаліі, Аўстрыі, Венгрыі, Албаніі, Даніі, а таксама ўдзел у чэмпіянаце Еўропы возьме зборная Нямеччыны, як гаспадыня спаборніцтваў.

У суботу зборная Беларусі ў Венгрыі згуляе з Андорай (20:00 па Мінску).

Становішча ў нашай групе пасля 8 тураў: Швейцарыя — 16, Румынія — 16, Ізраіль — 12, Косава — 10, Беларусь — 6 (1 перамога, 3 нічыі, чатыры паразы), Андора — 2.

Беларусы ўжо страцілі нават тэарэтычныя шанцы на 2-е месца, якое выводзіць на чэмпіянат Еўропы.

Апошні свой матч наша каманда згуляе ў аўторак у гасцях супраць Косава, адзінай зборнай, у якой яны выйгралі ў першым крузе. 

Каментары

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна11

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал9

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна11

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →