Медыкі расказалі пра стан дзяцей, якія пацярпелі ў ДТЗ у Астравецкім раёне
Сёння ў смяротным ДТЗ траўмы атрымалі адразу пяцёра непаўналетніх пасажыраў аўто. Усе яны былі шпіталізаваныя ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу. Мінздароўя паведаміла пра іх стан.
Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаны спалучаныя траўмы. Чацвёра дзяцей шпіталізаваны ў рэанімацыю, адзін — у траўматалагічнае аддзяленне, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Для дапамогі астравецкім медыкам у райцэнтр выехалі эксперты рэспубліканскага ўзроўню — хірург, нейрахірург, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, траўматолаг і абласныя спецыялісты.
Сёння каля 16 гадзін паблізу вёскі Вераб'і вадзіцель аўтамабіля Volkswagen не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з іншым аўто.
Як піша СК, у Volkswagen знаходзіліся 7 чалавек, 5 з якіх — непаўналетнія. У выніку ДТЗ 36-гадовая пасажырка памерла. Дзеці і кіроўца другой машыны былі шпіталізаваныя.
Каментары