Пуцін звярнуўся да Дзелавога форуму БРІКС праз відэасувязь. Голас быў яўна не ягоны
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з відэазваротам да ўдзельнікаў Дзелавога форуму БРІКС, які праводзіцца перад пачаткам саміту аб'яднання. Мяркуючы з відэа, якое апублікавалі тэлеграм-канал супрацоўнікаў крамлёўскага пула РІА Навіны, а таксама тэлеграм-канал радыё «Маяк», голас Пуціна ў звароце быў зменены.
Чаму так адбылося, невядома. На сайце Крамля зварот даступны са звычайным голасам Пуціна.
Саміт БРІКС праходзіць гэтымі днямі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Пуцін адмовіўся ад асабістага ўдзелу ў ім праз ордэр на ягоны арышт, выдадзены Міжнародным крымінальным судом.
Пуцін не паедзе на саміт БРІКС у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе яго павінны былі б арыштаваць
«Мы будзем шчаслівыя, калі ён не прыедзе». У ПАР зноў папрасілі Пуціна не ляцець на саміт БРІКС
«У адказ на «ніхто з іх не быў асуджаны» — усе яны альбо паўсталі перад судом, альбо памерлі». Юрыст пра ордар на Пуціна
Каментары