Пуцін не паедзе на саміт БРІКС у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе яго павінны былі б арыштаваць
Замест яго на саміт паедзе міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Рашэнне прынята па ўзаемнай згодзе дзвюх краін, заявілі ў офісе прэзідэнта ПАР.
Афрыканская краіна ратыфікавала Рымскі статут, таму юрыдычна абавязаная затрымаць Пуціна па ордары Міжнароднага крымінальнага суда і выдаць яго.
Раней з’яўлялася інфармацыя, што Расія прыгразіла ПАР вайной у выніку затрымання Пуціна. Цяпер гэта стала немагчымым.
Каментары