Разведка Паўднёвай Карэі не выключае, што пры распрацоўцы новай ракеты КНДР магла атрымаць тэхналагічную дапамогу ад Расіі.
Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання Паўночнай Карэі заявіла, што 6 студзеня ў Японскім моры была запушчаная гіпергукавая ракета — боегалоўка пераадолела адлегласць 1500 кіламетраў з хуткасцю ў 12 разоў вышэйшую за хуткасць гуку.
За выпрабаваннямі назіраў кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын. Паводле яго слоў, найноўшая ракета «здольная нанесці моцны ваенны ўдар па праціўнікам, эфектыўна пераадолеўшы любую шчыльную сістэму супрацьракетнай абароны».
Кім Чэн Ын сцвярджае, што ракета распрацоўвалася для стрымлівання супернікаў КНДР у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а не для наступальных дзеянняў.
Аб ракетных выпрабаваннях у КНДР напярэдадні паведамляла паўднёвакарэйская разведка. У Аб'яднаным камітэце начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі заявілі, што паведамленне аб паспяховым запуску новай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці, абсталяванай гіпергукавай боегалоўкай, хутчэй за ўсё з'яўляецца хлуслівым.
Каментары