Здарэнне адбылося 11 жніўня на вуліцы Савецкай у Полацку, паведамляе МНС.
Бацькі дзіцяці ўжо выйшлі з аўто, не паспеўшы дастаць паўтарагадовага хлопчыка, калі спрацаваў цэнтральны замок. Такім чынам адбылося самаадвольнае зачыненне ўсіх дзверцаў. Малы застаўся ў аўтакрэсле.
Тата дзіцяці пасля спроб адчыніць машыну самастойна звярнуўся ў МНС. І выратавальнік Дзмітрый Трашчанка змог разблакаваць дзверцы кіроўцы слясарным інструментам.
«На працягу ўсёй выратавальнай аперацыі хлопчык паводзіў сябе па-мужчынску і не плакаў. Пасля вызвалення дапамога медыкаў яму не спатрэбілася», — сказалі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Каментары