З-за абрыву правадоў у Навагрудскім раёне загарэлася пшанічнае поле
У Навагрудскім раёне каля аграгарадка Нягневічы сёння днём гарэла поле з азімай пшаніцай. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар, але агонь паспеў знішчыць спелую пшаніцу на ўчастку памерам каля 20 гектараў, паведаміў Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне адбылося праз абрыў высакавольтных правадоў.
Памер нанесенай шкоды ўдакладняецца.
Каментары
Ураджайнасць была 100 цэнтнераў з га.