Свет1212

ЗША падтрымалі ўльтыматум афрыканскіх краін прарасійскай хунце Нігера. А яна спыніла экспарт урану ў Францыю

У Афрыцы наспявае маштабны ваенны канфлікт, у якім сутыкаюцца інтарэсы Захаду, Расіі і Кітая. Сітуацыя з пераваротам у Нігеры, чые ўранавыя радовішчы пакрываюць значную частку атамных патрэб Еўропы, можа прывесці да гарачай фазы гэтага супрацьстаяння ўжо праз тыдзень. Расказваем, што там адбываецца цяпер.

Прыхільнікі путчыстаў выйшлі на вуліцы Ніямэя, сталіцы Нігера, з расійскімі сцягамі. Яны не былі вельмі шматлікімі. Фота: Picture alliance / Getty Images

Вайсковая хунта Нігера, якая захапіла ўладу ў краіне, абвясціла аб поўным спыненні паставак золата і ўрану ў Францыю, атамная энергетыка якой залежыць на траціну ад уранавых крыніц Нігера. Пра гэта 31 ліпеня паведаміла агенцтва Бі-бі-сі са спасылкай на заявы путчыстаў.

Згодна з імі, новыя абмежаванні на ўран і золата ёсць адказам на эканамічную блакаду з боку краін Заходняй Афрыкі і спыненне супрацоўніцтва з боку Францыі і Еўрасаюза. 

Вайсковыя камандзіры Нігера, якія нядаўна прыйшлі да ўлады ў гэтай былой французскай калоніі, таксама асцерагаюцца магчымага ваеннага ўварвання ў краіну, якое можа здзейсніць Францыя са сваімі афрыканскімі саюзнікамі ўжо праз тыдзень.

«Забарона на пастаўку ўрану і золата ў Францыю — гэта адказ на ўльтыматум Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх краін (ECOWAS), якая запатрабавала вызваліць прэзідэнта Нігера Махамеда Базума і аднавіць канстытуцыйны парадак у краіне. У адваротным выпадку саюзны Францыі і Захаду блок краін Заходняй Афрыкі можа ўварвацца ў Нігер ужо праз тыдзень», — піша агенцтва Бі-бі-сі.

Ультыматум ECOWAS, у склад якога афіцыйна ўваходзіць 15 афрыканскіх краін, таксама афіцыйна падтрымалі і ЗША, якія сумесна з Францыяй маюць у Нігеры вайсковыя базы з гатовым да бою персаналам. 

Разам з тым кіраўніцтва путчыстаў ужо паспела абвясціць, што зрынуты імі ўрад Нігера нібы даў дазвол Францыі і яе саюзнікам на нанясенне ваенных удараў па мяцежніках, якія, дарэчы, не хаваюць сваіх прарасійскіх настрояў. У прыватнасці, расійскія найміты з «Вагнера» ўжо павіншавалі путчыстаў з паспяховым пераваротам і прапанавалі ім свае паслугі.

Путчысты на чале з генералам Амарам Чыяні (другі справа), якія днямі захапілі ўладу ў Нігеры. Фота: Anadolu Agency / Getty Images

Увогуле, cітуацыя ў Нігеры сапраўды мае ўсе шанцы перарасці ў буйны канфлікт кантынентальнага маштабу, бо ў магчымую вайну ў гэтым выпадку ўступаюць не толькі асобныя афрыканскія краіны, а цэлыя саюзныя блокі з супрацьлеглымі формамі праўлення і ўплывовымі заступнікамі ў асобе сусветных звышдзяржаў і аб'яднанняў.

Расказваем, наколькі магчыма ператварэнне сітуацыі ў Нігеры ў поўнамаштабны вайсковы перадзел сфер інтарэсаў у Афрыцы.

Франсафрыка, Канфедэрацыя «Вагнера» і Кітай

Нігер і яго суседзі па геаграфічнай шыраце Паўночнай Афрыкі з'яўляюцца часткай Сахеля (што азначае на арабскай мове «мяжа» альбо «ўзбярэжжа») — афрыканскага рэгіёна, які знаходзіцца на поўдзень ад пустыні Сахары і распасціраецца ад Атлантычнага акіяна да Чырвонага мора. 

У межах гэтай лініі жыве каля 100 мільёнаў чалавек і размяшчаецца велізарная колькасць мінеральных рэсурсаў, асабліва рэдказямельных металаў, як уран і іншыя (Нігер займае сёмае месца ў свеце па вытворчасці ўрану і забяспечвае траціну атамных магутнасцяў Еўропы).

Афрыканскі рэгіён Сахель. Фота: Wikimedia Commons

З каланіяльных часоў на большай частцы Сахеля дамінуе Францыя, якая мае цесныя фінансавыя, палітычныя і вайсковыя сувязі з элітай мясцовых дзяржаў, у лік якіх уваходзіць і Нігер. Гэтую форму непублічнай апекі над краінамі Заходняй Афрыкі яшчэ называюць Франсафрыкай, ці проста Французскай Афрыкай. 

Аднак далёка не ўсе мясцовыя жыхары і прадстаўнікі эліты заходнеафрыканскіх дзяржаў ставяцца станоўча да Францыі, успамінаючы яе злачынствы ў Афрыцы і ў каланіяльнай, і ў сучаснай эпохах, а таксама вінавацячы яе ў эканамічных і сацыяльных праблемах у рэгіёне.

Менавіта на гэтых настроях і нестабільнасці гуляе галоўная нефармальная сіла, непасрэдна звязаная з Расіяй, — ПВК «Вагнер». Гэтыя найміты непублічна і ад імя расійскай дзяржавы выступаюць у ролі «вызваленцаў», падаючы Расію як антыімперскую альтэрнатыву і ратавальніцу Афрыкі ад каланізатараў. 

І такі падыход месцамі працуе, нягледзячы на тое, што афрыканская сетка «Вагнера» і яго метады кіравання па сутнасці такія ж каланізатарскія і маюць такую ​​ж мэту — захоп і кантроль над рэсурсамі і тэрыторыямі, якія выкарыстоўваюцца для патрэб і амбіцый Расіі.

Вагнераўцы ў Малі, адной з найбліжэйшых суседак Нігера, дзе ў 2021 годзе таксама адбыўся паспяховы прарасійскі вайсковы пераварот. Фота: French Army via AP
  • Напрыклад, у багатай рэсурсамі Малі, якая мяжуе з Нігерам, яшчэ ў 2021 годзе адбыўся антыфранцузскі вайсковы пераварот з удзелам вагнераўцаў, пасля якога новы вайсковы ўрад выгнаў з краіны французскія войскі, якія знаходзіліся там цягам многіх гадоў, і затым стаў адкрыта падтрымліваць Расію.
  • Альбо Буркіна-Фасо, дзе «Вагнер» дамовіўся з мясцовым часовым урадам, які таксама прыйшоў да ўлады шляхам вайсковага перавароту ў 2022 годзе, аб здабычы карысных выкапняў і выгнанні французскіх дыпламатаў і медыя з краіны. Пры гэтым Буркіна-Фасо ўсё яшчэ ёсць чальцом ECOWAS (якім калісьці была і Малі).
  • Таксама можна згадаць і Судан, дзе найміты «Вагнера» кантралююць радовішчы золата і, па інфармацыі заходніх медыя, удзельнічалі ў класічнай спробе вайсковага перавароту, якая адбылася ў маі гэтага года і падчас якой у мясцовым аэрапорце быў заблакаваны беларускі пасажырскі самалёт.

Як адзначала яшчэ ў красавіку выданне The Washington Post, прыводзячы матэрыялы з аднаго са злітых сакрэтных дакументаў ЗША, усе гэтыя перавароты або іх спробы, а таксама ўвогуле ўся дзейнасць ПВК «Вагнер» у Паўночнай Афрыцы ставіць перад сабой мэту стварэння так званай прарасійскай Канфедэрацыі афрыканскіх дзяржаў на ўсёй лініі Сахелі, дзякуючы якой Крэмль атрымаў бы прамы доступ да ўсіх рэсурсаў, якія там знаходзяцца, і адпаведна мог бы дыктаваць усяму свету ўмовы.

Таму для Францыі і краін Захаду, асабліва сёння падчас вайны ва Украіне, вельмі важна захаваць кантроль над Нігерам альбо дыпламатычным, альбо ваенным шляхам, бо на коне не толькі энергетычная бяспека Францыі ці Еўропы альбо рызыка паўтарэння мігранцкага крызісу, а яшчэ і лёс дэмакратый у Сахелі і ўсёй Афрыцы, якія могуць па прынцыпе даміно цалкам скаціцца ў прарасійскі ці кітайскі аўтарытарызм.

Тым больш што Францыя і яе саюзнікі раней ужо мелі досвед вайсковых уварванняў у праблемныя рэгіёны Афрыкі (але не заўсёды паспяховых, як, напрыклад, было ў Малі да прарасійскага перавароту).

Напрыклад, Францыя яшчэ ў 2014 годзе ў рамках аперацыі «Бахран» праводзіла ваенныя дзеянні і ў самім Нігеры, што, аднак, прывяло да значнай колькасці ахвяр і бежанцаў у краіне. Цяпер у Нігеры знаходзіцца 1500 французскіх вайскоўцаў. Ёсць і амерыканскія.

Разам з тым за сітуацыяй у Нігеры назірае і Кітай, які таксама стварыў моцную «каланіяльную» сістэму фінансавага, рэсурснага, палітычнага і месцамі вайсковага кантролю ў Афрыцы, але пераважна над яе ўсходняй часткай. 

Канфлікт паміж Захадам і Расіяй разам з магчымасцю маштабнага перадзелу сфер уплыву ў Сахелі стварае для Кітая ідэальныя ўмовы для экспансіі сваёй прысутнасці ў астатняй Афрыцы і заключэнні дадатковых дамоўленасцяў з бокам, які пераможа, — ці з Захадам, ці з Расіяй.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Валет і Цефцель
    31.07.2023
    трэба еб***ць па цэнтру прыняцця рашэнняў - то бок па крамлю
  • Самі вінаватыя
    31.07.2023
    Самі эўрапейцы і вінаватыя ва ўсім: трэба было болей у гулькі гуляць з пуйлом
  • Лукавая печалька
    31.07.2023
    Ну вот, скоро ликбез для синепалой тэрабароны закончатся и Вагнер убудет на заработки.

    Зы. А бумагами о регистрации белорусской фирмы-помойки можно будет подтереться.

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»4

112-гадовага мужчыну з Бразіліі прызналі найстарэйшым у свеце

Ініцыятыву Сяргея Бульбы высяляюць з памяшкання ў цэнтры Варшавы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →