Грамадства22

Дызайнера-ілюстратара з Мінска судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

Сяргей Скібінскі апошні раз быў анлайн у студзені 2024 года. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі.

Сяргей Скібінскі. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.by, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты.

Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў.

Апошні раз ён быў анлайн 19 студзеня 2024 года, акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі (частку людзей тады пасадзілі за краты зусім за іншае). Імаверна, мужчына быў затрыманы прыкладна ў той жа час.

Суд над Сяргеем пачнецца 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Сядзіць яго будзе Святлана Чарапанава.

Скібінскага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць абвінавачання невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Омг
    20.09.2024
    Яшчэ і старонка Ўкантакце. Тыповы невероятный
  • Омг
    20.09.2024
    Пра злачыннасць пераследу пісаць асаблівага сэнсу няма.

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →