Свет55

Да Пуціна не паехалі дзве траціны афрыканскіх лідараў, Крэмль вінаваціць Амерыку

27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу ладзіцца маштабны форум Расія — Афрыка, які расійскае кіраўніцтва мела намер выкарыстаць для дэманстрацыі шырокай падтрымкі дзеянняў Расіі па-за межамі заходняга свету. Але з 54 краін Афрыкі толькі 17 адправілі на саміт дэлегацыі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў, яшчэ 10 прысылаюць прэм'ер-міністраў, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Анголы Жуанам Ларэнсу і ягонай жонкай на мінулым форуме Расія — Афрыка, які адбыўся ў 2019 годзе ў Сочы. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Невялікая колькасць кіраўнікоў дзяржаў на форуме Расія — Афрыка стала вынікам «нахабнага ўмяшання» ЗША, Францыі і іншых дзяржаў, заявіў у сераду прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Праз іх дыппрадстаўніцтвы былі спробы аказаць ціск на кіраўніцтва гэтых краін дзеля таго, каб перашкодзіць іх удзелу ў форуме», — расказаў Пяскоў на брыфінгу.

Па словах Пяскова, умяшанне Захаду — «абсалютна абуральны» факт, які, зрэшты, «ніякім чынам не перашкодзіць правядзенню саміту».

Лідараў афрыканскіх краін на сёлетнім форуме ўдвая менш, чым на аналагічным форуме 2019 года, дзе на найвышэйшым узроўні былі прадстаўлены 45 афрыканскіх краін. Пры гэтым пяць дзяржаў адмовіліся ад удзелу ў саміце цалкам, а палова дэлегавала на яго чыноўнікаў другога рангу: з 17-ці краін прыехалі віцэ-прэм'еры і міністры, а яшчэ з пяці — проста паслы.

У такой сітуацыі Пуцін плануе асабіста сустрэцца з кожным лідарам афрыканскіх дзяржаў, якія рызыкнулі да яго даехаць. У яго запланаваны перамовы з прэзідэнтамі Егіпта, Мазамбіка, Бурундзі, Зімбабвэ, Уганды, Эрытрэі, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, Лівіі, Камеруна, Сенегала, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Буркіна-Фасо, Гвінеі-Бісау, Малі і Конга.

28 ліпеня Пуцін збіраецца выступіць перад афрыканцамі з вялікай прамовай, у якой раскажа пра фармаванне «новага светапарадку» на аснове «шматпалярнасці і роўнасці» ўсіх дзяржаў.

Каментары5

  • fdd
    26.07.2023
    Ахааа-ха-ха
  • mikola
    26.07.2023
    Pryeduc  drugim razam.
  • Tatu
    26.07.2023
    mikola, na pachawanie

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы2

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае9

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

Старажытныя крэпасці, дзівосныя грузавікі і чайныя бары. Беларусы расказалі, як можна адпачываць у Пакістане1

У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца20

Вучоныя выявілі адзін з магчымых шляхоў запавольвання старэння4

ЗША гатовыя дазволіць Украіне ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі7

Таджыкістан парэкамендаваў сваім грамадзянам пакуль не ездзіць у Беларусь

Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы2

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →