Свет66

Comedy Club закрываецца

Апошні выпуск гумарыстычнага шоу выйдзе на ТНТ 20 верасня.

Youtube.com / @ComedyClubRussia

Выпуск гумарыстычнага шоу, які выйдзе на расійскім тэлеканале ТНТ 20 верасня, стане апошнім, пішуць «Ведомости» са спасылкай на прэс-рэліз «Газпрам-Медыя».

У прыватнасці, у рэлізе прыведзена цытата крэатыўнага прадзюсара праграмы Гарыка Харламава з афіцыйнай заявы, з якой ён выступіць перад пачаткам праграмы: «Мы пацвярджаем, што Comedy Club закрываецца».

Раней дырэктар тэлеканала ТНТ (уваходзіць у холдынг «Газпрам-Медыя») Ціна Кандэлакі намякала, што праект будзе адноўлены. У відэапаведамленні, апублікаваным 3 верасня ў яе Telegram-канале, яна паведаміла, што Гарык Харламаў, прызначаны ў канцы ліпеня крэатыўным прадзюсарам Comedy Club, «прапанаваў велізарную колькасць новых ідэй, гэта тычыцца сцэны, музыкі, напаўнення, старых, новых рэзідэнтаў, самога гумару».

«Мы ўсім каналам, усёй камандай падумалі, ацанілі сітуацыю, і я магу сказаць толькі адно: «Бывай, Comedy», — сказала Кандэлакі. Такі ж фразай — «Бывай, Comedy « — суправаджаюцца білборды з анонсам выпуску 20 верасня.

Шоу выходзіла на ТНТ з 2005 года.

Каментары6

  • Гарык
    19.09.2024
    Каму трэба гэтае гно
  • Этот
    19.09.2024
    По губам получили?
  • FP
    19.09.2024
    Chvała ałachu!

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?5

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі1

Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean3

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі7

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР4

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?5

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →