Натарыус у Мінску выдаў некалькі даверанасцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой. Іх анулявалі
Натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай палаты выдаў некалькі даверанасцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой (без іх прысутнасці).
Даверанасці былі выдадзены з парушэннем закона «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і інструкцыі Мінюста. Пасля праверкі выдадзеныя даверанасці былі ануляваныя праз суд, паведамляе мінская пракуратура.
Колькі менавіта даверанасцяў было выдадзена, не паведамляецца.
Каментары