Свет99

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі

Як высветліў тэлеканал Shot, галоўны гіпнатызёр позняга СССР пакінуў у мінулым зараджаную ваду, але захапіў з сабой з 90-х чароўную соль.

Анатоль Кашпіроўскі

Галоўны гіпнатызёр перабудовы, які сцвярджае, што ў свой час вылечыў каля 10 мільёнаў чалавек за шэсць гадзін тэлевізійнага эфіру, пачаў зноў актыўна рэкламаваць свае паслугі і прапаноўваць выратаванне ад усіх бед.

Пры гэтым лячэнне ад сівізны, раку, бясплоднасці і замова на пахуданне праходзяць амаль аднолькава: размовы, а потым — на падлогу, у натоўп прыкладна з 20 чалавек.

Адрозніваюцца толькі фразачкі: каб схуднець, Кашпіроўскі «падмацоўвае нябачныя ключы і ўкручвае гайкі», а каб нармалізаваць біццё сэрца, «дапамагае набраць нябачную вышыню».

На адну з першых сустрэч у Маскве прыйшло каля 300 чалавек.

Адметная працэдура аднаўлення зроку: тут давядзецца хвілін пяць з заплюшчанымі вачыма паслухаць песні Аляксандра Малініна. Калі вы не ведалі, «Ночь светла» дапамагае ад блізарукасці, дальназоркасці і катаракты. Але, каб вылечыцца канчаткова, трэба прайсці чатыры сеансы запар.

Адна такая сустрэча каштуе ад 3500 да 9000 рублёў. Калі ж хто хоча поўнай увагі маэстра, то за індывідуальны прыём давядзецца заплаціць 25 000 рублёў.

Сярод гасцей/пацыентаў — пераважна людзі 40+ з розных рэгіёнаў Расіі і былога СССР. Яны шчыра вераць гіпнатызёру, а білеты выкупляюць загадзя.

Зарабляе 85-гадовы Анатоль Кашпіроўскі і пры дапамозе свайго мерча: прадае чароўную соль, дыскі з сеансамі, кніжкі з афарызмамі, свае фотаздымкі і нават флэшкі з уласнымі песнямі.

Каментары9

  • Чумак
    19.09.2024
    85 гадоў, а такі яшчэ баявы гіпнатызёр! :)
  • 19.09.2024
    Калі хто забыўся, або яшчэ не нарадзіўся ў тэй час . Адбылася Чарнобыльская катастрофа. Шмат пацярпелых , напужаных страціўшых сваё адінае жыллё, усю маёмасць , эвакуявных ...
    Што рабіць ? Не хапае шпіталяў , дактароў , мэдычных сясцёр , лекаў ...
    Няма нічога . Дажа ежы не хапае . І тут з’яўляецца гэты
    " чараўнік " , і кажа : " вашу Бяду , я рукамі развяду " . І ўсе страціўшыя надзею пацягнуліся за ягонай ілжой .
    Зараз гісторыя паўтарываецца (
  • .
    19.09.2024
    Тот, кто писал статью, не помнит 90-е. Иначе знал бы, что воду заряжал Чумак, а не Кашпировский. Ну это так, о сортах г..на.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →