Свет77

Саюзны Францыі блок краін Заходняй Афрыкі абвясціў блакаду Нігеру і прыгразіў сілай аднавіць канстытуцыйную законнасць у краіне

Лідары Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў (ECOWAS) далі прарасійскай вайсковай хунце Нігера роўна тыдзень на вызваленне прэзідэнта краіны і аднаўленне канстытуцыйнага ладу. У адваротным выпадку, маўляў, будуць прынятыя ўсе магчымыя меры, уключаючы поўнамаштабнае ўварванне.

Пашпарт з эмблемай ECOWAS — Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў, якая вельмі цесна звязаная з Захадам і асабліва з Францыяй. Фота: Ecowas.int

Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх краін (ECOWAS) 30 ліпеня выступіла з афіцыйным ультыматумам у дачыненні да Нігера, у якім днямі адбыўся прарасійскі вайсковы пераварот. Блок, які складаецца з 15-ці краін і які цесна звязаны з Захадам увогуле і Францыяй у прыватнасці, аб'явіў Нігеру эканамічную і палітычную блакаду, а таксама прыгразіў ваенным уварваннем у краіну, як перадае выданне France 24.

У якасці патрабаванняў да вайсковай хунты Нігера ECOWAS пазначыла неадкладнае вызваленне прэзідэнта краіны Махамеда Базума, а таксама поўнае аднаўленне канстытуцыйнага парадку ў Нігеры. 

На выкананне патрабаванняў адведзены адзін тыдзень. Далей можа пачацца поўнамаштабная вайсковая аперацыя супраць путчыстаў.

«У выпадку, калі нашы патрабаванні не будуць выкананыя на працягу аднаго тыдня, ECOWAS прыме ўсе неабходныя меры для аднаўлення канстытуцыйнага парадку ў Нігеры, уключаючы прымяненне сілы», — заявілі лідары краін ECOWAS у нядзелю.

Акрамя таго, блок краін Заходняй Афрыкі аб'явіў аб неадкладным прыпыненні ўсіх камерцыйных і фінансавых сувязей з Нігерам, замарожванні актываў краіны, аб забароне на авіяпералёты і многае іншае. З аналагічнымі абмежаваннямі супрацоўніцтва ўжо выступілі Францыя, Еўрасаюз і ЗША.

Для Францыі і блока ECOWAS страта Нігера адчувальная, бо краіна таксама ёсць членам ECOWAS, а для Францыі гэта яшчэ і страта велізарных крыніц здабычы ўрану.

У дадатак да гэтага вайсковая хунта Нігера і яе прыхільнікі не хаваюць сваіх прарасійскіх настрояў, а кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын ужо паспеў павіншаваць путчыстаў з паспяховым пераваротам і прапанаваць паслугі сваіх наймітаў.

Каментары7

  • ром
    30.07.2023
    Нешта мне гэта нагадвае😁
  • Мост
    30.07.2023
    Сяржук, яшчэ бы і самі беларусы былі бы такімі рашучамі ў 2020.
  • Пеця
    30.07.2023
    Макарон
    Вот сейчас надо действительно звонить Путину

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму3

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму

Усе навіны →
Усе навіны

На БТ запусцілі шоу «Добры вечар!» Госця першага выпуску — зорка расійскага шансона Віка Цыганова20

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы25

Ізраіль нанёс удары па Емене «пасля дзевяці месяцаў бесперапынных нападаў»8

Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову18

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў63

Рэдактар глыбоцкай раёнкі напісаў пра смецце ў горадзе, а пасля зразумеў, што падыгрывае «ворагам»14

«Яны кругласутачна стаяць?» На Нямізе людзі выстраіліся ў аграмезную чаргу — вось навошта ВІДЭА20

Кіеў атакаваў нейкі таямнічы дрон-камікадзэ. Што за ён?1

Былая беларуская спартсменка ўжо другі раз за жыццё памяняла спартыўнае грамадзянства9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму3

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму

Галоўнае
Усе навіны →