Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі
У вёсцы жывуць прыемныя людзі.
Экс-кіраўнік МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль распавяла РІА Навіны, што пераехала ў свой новы дом у Разанскай вобласці, жыве там з катамі і качкамі.
«Мы пабудавалі невялікі драўляны дом, у якім я шчасліва жыву са сваімі катамі, сабакамі, курамі і качкамі… я ўжо пераехала туды і жыву там. Я літаральна мела патрэбу ў такім доме…», — сказала Кнайсль на палях чацвёртага Еўразійскага жаночага форуму.
Яна дадала, што побач з яе вёскай ёсць прадуктовая крама і аўтобусны прыпынак. Кнайсль адзначыла, што ў яе вёсцы жывуць прыемныя людзі.
У 2023 годзе Кнайсль паведамляла, што пражывае ў вёсцы Петрушава Разанскай вобласці, жыццё ў рускай вёсцы ёй падабаецца, а мясцовыя жыхары прынялі яе добра.
***
Карын Кнайсль у 2017-2019 гадах была міністаркай замежных спраў Аўстрыі. У 2018 годзе яна выйшла замуж за бізнэсоўца Вольфганга Майлінгера, а на вяселле запрасіла Уладзіміра Пуціна. Пасля пакідання міністэрскай пасады ў сваіх інтэрв'ю Кнайсль заяўляла, што ёй паступалі пагрозы забойствам, а таксама скардзілася на фактычна ўведзеную для яе забарону на працу ў ЕС.
Каментары