Аўто11

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд

Гэты брэнд быў надзвычай папулярны ў 1920—1940-х гадах і быў даступны нешматлікім багатым, паспяховым і знакамітым людзям.

Той самы Saoutchik-300-gtc. Фота: j-saoutchik.com

У Нідэрландах адраджаюць створаны ў XX стагоддзі беларусам Якавам Саўчыкам аўтамабільны брэнд кузавабудавання Saoutchik, які быў папулярны ў 1920—1940-х гадах, піша выданне «Беларусь і свет».

Як сказана на сайце кампаніі Saoutchik BV са штаб-кватэрай у горадзе Хіпаліцюсхуф у правінцыі Паўночная Галандыя, яе партнёрамі 18 жніўня 2016 года набыты эксклюзіўныя правы на гандлёвую марку Saoutchik.

Асноўная місія новага атэлье — адрадзіць і ўмацаваць успрыманне брэнда, вярнуўшы яго ў сённяшні дзень з дапамогай вытворчасці раскошных аўтамабіляў, напоўненых гістарычнай настальгіяй і эмоцыямі.

Кампанія забяспечыць поўны цыкл стварэння эксклюзіўных аўто па індывідуальных заказах і абмежаванымі серыямі: ад эскізнага праекта кузава да ўласна яго ўстаноўкі і камплектавання на шасі-донары.

Як тлумачаць у новым атэлье, машыны «будуць нагадваць аналагічныя аўтамабілі абмежаванай зборкі 1920—1950-х гадоў, якія былі даступныя вельмі нешматлікім багатым, паспяховым і знакамітым».

Першы праект — родстар

Пілотным праектам кампаніі стане Saoutchik 300gtc Roadster. У апісанні сказана, што гэта «шэдэўр ручной працы», які ўвасабляе ў сабе «стыль, тэхналогіі і інжынерную дасканаласць, і які захоўвае ўвесь дух культавага Mercedes 300 SL».

Каманда дызайнераў і інжынераў студыі Ugur Sahin Design, натхнёная класічным аўтамабілем Mercedes-Benz, «скрупулёзна працавала над пераасэнсаваннем канцэпцыі і стварэннем новага ўзору сучаснага дызайну».

На ручную зборку машыны пайшло больш за 4 тысячы гадзін працы майстроў-рамеснікаў і тэхнікаў. Кузаўныя панэлі са стоадсоткавага вугляроднага валакна будуць выраблены прадпрыемствам Pogea Racing.

У спалучэнні з 5-восевай апрацоўкай металу ад Saoutchik на станках з лічбавым праграмным кіраваннем гэта дазволіць дасягнуць «дакладнасці, якая супернічае з любымі серыйнымі аўто».

Абмежаваная серыя ў 15 машын нацэлена на калекцыянераў. Перад зборкай кожнага аўтамабіля будучы ўладальнік кансультуе каманду дызайнераў, каб атрымаць унікальнае тварэнне, падыходнае яму і яго ладу жыцця.

Хто такі Якаў Саўчык

Якаў Саўчык, або, калі чытаць па-французску, Жак Саўчык, нарадзіўся ў 1880 годзе ў Койданаве (цяпер гэта Дзяржынск у Мінскай вобласці). Сапраўднае ж яго імя было Якаў Саўчук.

Беларус эміграваў з сям'ёй у Францыю каля 1899 года, дзе трохі і змяніў прозвішча для большай мілагучнасці. Будучы чырванадрэўшчыкам, ён заняўся новым бізнэсам — рабленнем на заказ кузаваў для «легкавікоў».

У той перыяд аўтамабільныя кампаніі рабілі толькі шасі, а кузаў пакупнік звычайна заказваў аднаму з шматлікіх кузаўшчыкаў. Хоць паступова пачынала развівацца і канвеерная вытворчасць машын «пад ключ».

У 1906 годзе Саўчык адкрыў майстэрню ў Нёі-сюр-Сен — прыгарадзе Парыжа. І, дзякуючы высокай якасці і экстравагантнаму стылю, дамогся папулярнасці ў багатых кліентаў, зрабіўшы фірму адной з вядучых.

Яго кузавы, аздобленыя бліскучымі дэкаратыўнымі дэталямі, ставіліся на шасі прэстыжных марак — Bugatti, Delahaye, Pegaso, Bucciali, Isotta Fraschini, Hispano-Suiza, Duesenberg… але пасля Другой сусветнай попыт упаў, і ў 1955 годзе майстэрня зачынілася.

Каментары1

  • Anatol Starkou
    20.09.2024
    Пустая казка.

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»24

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы5

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

У Грозным адбыўся магутны выбух3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»24

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →