Грамадства33

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»

Кірыл Вевель — чалавек з тэхнічнай адукацыяй, але адзначыўся напісаннем сцэнароў і музыкі. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

Кірыл Вевель. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Па звестках ініцыятывы Digital intelligence team, Кірылу Вевелю 40 гадоў. Ён родам з Барысава. Пасля школы скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Кірыл працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія прадаюць прамысловую тэхніку. Таксама ён у 2015 годзе быў заснавальнікам невялікай кампаніі Грыфком-вектар, якая прадае камплектуючыя для канвеераў (закрылася ў 2021 годзе).

Кірыл піша музыку і сцэнары да фільмаў. Ён ёсць таксама ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў.

Кірыла затрымалі ў студзені 2024 года. Спачатку яму далі суткі за «дробнае хуліганства». Пасля, падобна, яго не выпусцілі і завялі крымінальную справу.

Суд над Кірылам пачынаецца 23 верасня 2024 года. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцый» (арт. 361 КК). 

@nashaniva У Глыбокім затрымалі чалавек дванаццаць #беларусь #беларусьсейчас #глыбокае #милиция #новости #навіныбеларусі #беларус #историк #нашаніва ♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Недалюдзі
    19.09.2024
    Лукашызм шчыра хоча перагарнуць старонку
  • Максымум санкцый
    19.09.2024
    Значыць эцi ср.кi усё ж такi баяцца санкцыяў? Але агент пазняк чамусцi працягвае ўпэўнiваць што не так
  • Вашыя санкцыі нішчаць не рэжым, а Беларусь!!!
    19.09.2024
    Максымум санкцый, санкцый жадае альбо дурак альбо вораг!

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»12

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях10

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →