Усяго патроху66

Мядзведзіца і трое медзведзянят выйшлі да людзей у Навагрудскім раёне ВІДЭА

Сямейства бурых мядзведзяў, якія ў Беларусі занесеныя ў Чырвоную кнігу, знялі на відэа ў Навагрудскім раёне недалёка ад вёскі Пудзіна. 

Мядзведзіца паводзіла сябе цалкам міралюбіва, а медзведзяняты гулялі адно з адным, а калі ўбачылі людзей у машыне, усталі на заднія лапы, каб разгледзець незнаёмцаў.

На думку біёлагаў, у гэты перыяд самкі з дзіцянятамі набліжаюцца да чалавечага жылля не ў пошуках ежы, а каб выратаваць медзведзянят ад агрэсіі самцоў, заўважае «Смартпресс».

У мядзведзяў шырока распаўсюджаны інфантыцыд (дзетазабойства): пакуль мядзведзіца выхоўвае дзіцянят, яна не здольная да працягу роду. У самца ёсць два варыянты: альбо чакаць ад 18 да 30 месяцаў, пакуль медзведзяняты не стануць самастойнымі, альбо забіць іх — і тады самка будзе гатовая да спароўвання праз некалькі дзён.

Бурыя мядзведзі занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. На пачатку года, паводле звестак Мінлясгаса, у краіне налічвалася каля 550 ― 700 асобін. Больш за ўсё бурых мядзведзяў — 73% ад усёй колькасці — жыве ў Віцебскай вобласці.

Каментары6

  • Мда
    25.06.2023
    а фонам грае рюскі шансон. такое лайно…
  • Казік
    25.06.2023
    "руссская тройка палевые цвяты". Ну і музыка ў людзей
  • глыбокае
    25.06.2023
    ну. смелая комментаторша, праязджаючы мима у машынке, седзячы побач з кироуцам...
    а паслать бы яе да ветру побач з гэтай мядзведзицай и мядзведзянятками...

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы6

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА54

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →