Грамадства55

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Апошнімі днямі ласёў бачылі на вуліцах Мінска і Магілёва. Што прыводзіць дзікіх жывёл у гарады і як сябе паводзіць пры сустрэчы?

Ласі ў Магілёве. Скрыншот відэа з сацыяльных сетак

У гарады прыходзіць маладняк

Наведванне дзікімі жывёламі абжытых людзьмі мясцін — зʼява ўжо не рэдкая. Яны засяляюць натуральныя для сябе асяроддзі паблізу чалавека і адаптуюцца да суіснавання з ім, адзначае эксперт па біялагічнай разнастайнасці і ахове прыроды Андрусь Іванчукоў.

У горад яны прыходзяць, калі з-за нейкіх прычын ім не хапае месца на занятых плошчах.

Асабліва заўважныя візіты капытных. 15 мая, напрыклад, у Мінску спужанага лася выцягвалі з вадаёма. Раней у Магілёве гараджане заспелі на дарозе між двума буйнымі жылымі масівамі трох ласёў.

Так у Мінску ратаўнікі выцягвалі з вадаёма лася. Фота: тэлеграм-канал МНС Беларусі 

Андрусь Іванчукоў кажа, што найчасцей у гарады прыходзяць маладыя, недасведчаныя жывёлы. Гадавалых ласёў маці адганяюць ад сябе, і тыя ў пошуках ежы часам заходзяць у населеныя пункты. 

Чалавек не гатовы да сустрэчы з дзікай жывёлай у горадзе. Убачыўшы яе, многія хочуць зрабіць здымак ці пагладзіць. Такая забава небяспечная.

«Калі жывёла трапляе ў безвыходную сітуацыю, то становіцца агрэсіўнай. З ёю трэба паводзіць сябе вельмі асцярожна, — раіць эксперт. — Не трэба блізка да яе падыходзіць. Калі ёсць магчымасць, то без рэзкіх рухаў накіраваць яе туды, дзе паратунак».

Што лепей для жывёлы — пераход над дарогаю ці пад ёю

У 2022 годзе загінула 3080 дзікіх жывёл. Найбольш ахвяр сярод капытных. Пацярпела амаль дзве тысячы казуль, 850 ласёў, 80 аленяў, 150 дзікоў.

За чатыры сёлетнія месяцы загінула 965 жывёл. Гэта на 309 выпадкаў больш, чым за той жа перыяд мінулага года. Найболей гіне казуль. 

Адно з апошніх сёлетніх здарэнняў адбылося 15 мая ў Слаўгарадскім раёне. Там лось справакаваў аварыю — загінуў мужчына і шпіталізавана жанчына. Ад сутыкнення з машынаю сканала і жывёліна.

ДТЗ у Слаўгарадскім раёне. Машына сутыкнулася з ласём. Фота: тэлеграм-канал «Міліцыя Магілёўшчыны» 

Паводле звестак міліцыі, з-за жывёл у аварыях на дарогах гіне штогод да 12 і траўмуецца да 60 чалавек. 

Адной з прычын ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл называецца павелічэнне іх папуляцыі.

Колькасць аленяў з 2010 года вырасла з 9 да 36 тысяч. Папуляцыя лася паболела ўдвая. А казуль на паляўнічых угоддзях налічылі амаль 125 тысяч асобін. За 10 гадоў іх стала больш на 51,5 тысячы. 

У Беларусі паволі аднаўляецца і папуляцыі дзікоў пасля перажытай імі эпідэміі афрыканскай чумы. Дзікоў прыцягваюць сельскагаспадарчыя палі ды сметнікі ў гарадах. Статкамі жывёлы перабягаюць дарогі. Часам правакуюць ДТЗ. 

Андрусь Іванчукоў дадае, што жывёлы выходзяць на дарогі, бо тыя перасякаюць шляхі міграцыі. Для капытных гэта найбольш характэрна.

«У Еўропе над дарогамі робяць спецыяльныя пераходы, — расказвае прыродазнавец. — Па сутнасці, гэта кавалак дзікай прыроды. Звычайна такія масты ўзводзяць між буйнымі ляснымі масівамі. На такіх пераходах жывёла адчувае сябе ў бяспецы і нават не адчувае, што перасякае праезную частку».

У Беларусі ж пераходы робяць пад праезнай часткай.

«Яны завузкія. Дробная жывёла можа скарыстаецца такім праходам, але буйная пабаіцца», — лічыць эксперт.

Адной з самых небяспечных дарог для жывёл прыродазнаўцы лічаць шашу Мінск — Гродна. 27 км яе пракладзена па Налібоцкай пушчы. 

Пераход для жывёл на трасе Мінск — Гродна. Фота: greenbelarus.info

Каб звяры не выходзілі на шашу, яе паабапал адгарадзілі ад лесу сеткай. Яна павінна накіроўваць звяроў у пераходы. Але некалькіх штучных пераходаў пад шашой і пад мастамі відавочна недастаткова. Пасля пабудовы трасы, плоту і пераходаў колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі ўзрасла прыкладна ўдвая.

І бабёр можа ўгрызці

Частыя візіты дзікіх жывёл да людзей Андрусь Іванчукоў звязвае таксама з тым, што яны займаюць іх звыклае асяроддзе.

«Не жывёлы прыходзяць да нас, а мы насамрэч прыходзім да іх, — даводзіць ён. — На пэўны час жывёлы могуць знікаць, але, калі асяроддзе становіцца прыдатным для іх, то яны прыстасоўваюцца і вяртаюцца. Цудоўны прыклад — бабёр».

У гарадах гэтыя жывёлы адчуваюць сябе ў адноснай бяспецы, бо няма паляўнічых і драпежнікаў.

Бабёр у Лунінцы. Фота: media-polesye.by

Нядаўна ў Лунінцы бабёр прыйшоў да школы, а ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёна жывёла ўпадабала сядзібу мясцовага жыхара ды адмаўлялася яе пакідаць.

Андрусь Іванчукоў засцерагае: з выгляду непаваротлівы бабёр на сушы можа быць небяспечны. У Брэсцкай вобласці быў выпадак, калі жывёла ўспрыняла чалавека як пагрозу, атакавала яго, перакусіла артэрыю, і чалавек загінуў.

Бабры становяцца гарадскімі не толькі ў Беларусі, але і ў гарадах іншых краін. Напрыклад, у Беластоку гэтыя вялікія грызуны падточваць дрэвы на беразе мясцовай ракі Белай. Нямала іх і ў гарадах Германіі.

«З прысутнасцю баброў немцы мірацца, — кажа прыродазнавец. — Просты спосаб абараніць дрэвы, каб іх не згрыз бабёр, абгарнуць камлі металічнай сеткай».

Што на дарогах робяць чарапахі

Паводле Андруся Іванчукова, павелічэнне папуляцыі тых жа капытных выклікана яшчэ і замалой колькасцю драпежнікаў.

У ваўках бачаць распаўсюджвальнікаў шаленства і пагрозу свойскай жывёле. Калі яны аб’яўляюцца ў ваколіцах вёсак, леснікі іх адстрэльваюць.

Разам з тым, паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, у Беларусі павялічваецца папуляцыя мядзведзя, якая цяпер сягае 700 асобін. Гэтыя жывёлы таксама палююць на капытных.

З такім мядзведзем сутыкнуліся людзі на трасе Віцебск — Полацк. Скрыншот відэа з сацыяльных сетак

Эксперт адзначае, што для мядзведзя патрэбная вялікая тэрыторыя, таму, рассяляючыся, ён стане часцей трапляць на вочы чалавеку.

Знаўцы дзікай прыроды засцерагаюць, што сустрэча з мядзведзем можа скончыцца для чалавека кепска, таму раяць пазбягаць іх. Калі ж гэта здарылася, то не ўцякаць і не панікаваць. Адганяць ад жытла жывёлу лепей шумам. 

Балотная чарапаха, на якую наткнуўся жыхар Пінскага раёна. Фота: media-polesye.by

Андрусь Іванчукоў кажа, што некаторым відам жывёл генетычная памяць падказвае, дзе іх радзіма. Прыклад — балотная чарапаха. Адна з іх наведалася на двор прыватнай сядзібы ў ваколіцах Брэста. 

«Тут чарапахі заўсёды адкладвалі яйкі, бо месца было прыдатным для іх, таму яны вяртаюцца туды, дзе з'явіліся на свет, — тлумачыць прыродазнавец. — Так адбылося і з брэсцкай чарапахай. Але меней чым за год у гэтым месцы пабудавалі дом. Яна, аднак, усё роўна стала рабіць гняздо».

Балотная чарапаха — адзіны від чарапах, які жыве ў паўднёвай частцы Беларусі. Жывёла вельмі рэдкая, занесеная ў Чырвоную кнігу. На працягу года чарапахі жывуць толькі ў вадзе і зрэдку выбіраюцца на бераг. Самкі выпаўзаюць на сухія пясчаныя мясціны, дзе ў маі-чэрвені адкладваюць яйкі.

Прыклад аднаўлення натуральнага суіснавання розных відаў жывёл — забруджаныя мясціны Чарнобыльскай зоны з мінімальнай прысутнацю чалавека.

Так выглядае адзічэлая ў Чарнобыльскай зоне свойская жывёла. Цяпер пры з'яўленні чалавека або машыны каровы хутка ўцякаюць у найбліжэйшы гушчар. Жывёлы адчуваюць сябе добра. Фота: старонка ў фэйсбуку Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (Украіна)

«На прыкладзе Чарнобыльскай зоны чалавек можа назіраць, што будзе, калі яго не стане, — падсумоўвае Андрусь Іванчукоў. — Там бачна, як аднаўляюцца ўзаемасувязі між рознымі групамі жывёл. Расце колькасць капытных і тых жа ваўкоў. Рэгуляванне адбываецца натуральным чынам».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Жыровіцкім манастыры завялі сапраўдны звярынец. Паглядзіце, якія там жывуць жывёлы і птушкі

Калгас спісвае коней на мяса. Але ёсць шанец іх уратаваць

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

Дзік у Нямеччыне вырашыў адпачыць на канапе, папярэдне зладзіўшы ў чужым доме форменнае свінства 

У Аўстраліі прапанавалі адстрэльваць кенгуру, каб яны не паміралі ад голаду

Навукоўцы вучаць марскіх львоў гуляць у відэагульні

Каментары5

  • Казік
    17.05.2023
    Хутка і ваўкі папруць - ежы для іх ужо хапае
  • mikola
    17.05.2023
    Galodnyja....
  • Казік
    17.05.2023
    Сыты які бычок на фотцы. Не тое, што дахляціна, што бадзяецца ў Індыі

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →