Пра тое, што частка беларускіх зуброў, пра продаж якіх расійскаму Башкартастану гаварылі раней, ужо адпраўлена на новае месца, паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі.
Прэс-служба пасольства паведаміла, што ўсяго ў расійскі рэгіён прададзена 18 зуброў, і за кожнага з іх у сярэднім заплацілі па 8—9 тысяч даляраў.
Апошнім часам колькасць зуброў у Белавежскай пушчы прыкметна вырасла, што дазваляе без шкоды прадаваць іх у іншыя запаведнікі. Так, па стане на 1 студзеня гэтага года ў нацыянальным парку налічвалася 730 зуброў, што на 27 асобін больш, чым годам раней. Прыблізна такі ж самы прырост (28 асобін) быў зафіксаваны і ў папярэднім годзе.
У Башкартастане статак зуброў размесцяць у запаведніку на ахоўнай тэрыторыі. Жывёліны будуць пад наглядам спецыялістаў. Пакуль туды прыбыла толькі першая партыя, а другую плануюць адправіць восенню.
Каментары