«Абавязак міжнароднай супольнасці — цалкам ізаляваць рэжым у Беларусі» — Гітанас Наўседа
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас штогадовага звароту ў Сейме Літвы 20 чэрвеня згадаў пра Беларусь. Ён лічыць, што рэжым у Беларусі «загнаў сябе ў павуцінне залежнасці ад Расіі і цяпер дазваляе ёй сябе ператравіць», паведамляе LRT.
«Увядзенне смяротнай кары за тэрарыстычныя акты стала булавой таталітарнага кантролю над грамадствам. Абавязак міжнароднай супольнасці, у тым ліку і Літвы, ізаляваць беларускі рэжым і выкарыстаць строгія міжнародныя санкцыі», — заявіў Гітанас Наўседа.
Таксама ён нагадаў, што ў Беларусі працягваюць арыштоўваць прадстаўнікоў апазіцыі, знішчаюць медыя і актыўныя грамадскія арганізацыі.
«Мы павінны дабівацца вызвалення і рэабілітацыі палітычных зняволеных у гэтай краіне, а таксама правядзення празрыстых і дэмакратычных выбараў», — дадаў прэзідэнт Літвы.
Гітанас Наўседа лічыць, што рэжым у Беларусі «загнаў сябе ў павуцінне залежнасці ад Расіі і цяпер дазваляе ёй сябе ператравіць».
Каментары