УСУ вызвалілі сяло Старажавое ў Данецкай вобласці, паведамляе 35-я брыгада марской пяхоты.
Гэта сяло знаходзіцца на Урэмеўскім выступе, як і вызваленыя ўчора вёскі Няскучнае і Благадатнае, адкуль адступілі расійскія войскі. Старажавое знаходзіцца паміж гэтымі двума сёламі.
Сяло Старажавое Данецкай вобласці знаходзілася ў акупацыі з сакавіка 2022 года.
Каментары