Вайна22

Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян

Украінскія падраздзяленні здзейснілі прарыў у раёне Урэмеўскага выступу, стварыўшы пагрозу акружэння расійскіх войскаў і вымусіўшы іх без бою здаць вёскі Няскучнае і Благадатнае, пра гэта піша «Агентство. Новости». Адначасова на поўдзень ад Запарожжа ўкраінцы ўзялі пад кантроль селішчы Лабковае і Ляваднае.

 

Як паведаміў напярэдадні канал расійскіх ваенкараў «Рыбар», у раёне Урэмеўскага выступу штурмавыя групы УСУ з 23-й і 31-й асобных механізаваных брыгад, а таксама марпехі 37-й брыгады аднавілі атакі на расійскія пазіцыі. Баі ідуць у раёне вёскі Уражайнае, на рубяжы Навадараўка — Навасёлка, таксама УСУ спрабуюць падысці да Новаданецкага.

Ваенкары лічаць, што так украінская армія спрабуе ўклініцца ў тыл расійскім войскам на Урэмеўскім выступе, «мяркуючы па практычна сінхроннай атацы на Уражайнае і з боку Вялікай Навасёлкі».

Паводле інфармацыі канала, у выніку УСУ ўдалося «практычна без бою» заняць вёскі Няскучнае і Благадатнае — фармаванне «ДНР» «Каскад» адступіла праз пагрозу траплення ў акружэнне.

Аналітык OSINTdefender пацвердзіў, што расійскія войскі здалі Няскучнае, яны адступілі.

Аналітык OSINTtechnical у якасці пацвярджэння прарыву паказаў відэа з украінскай тэхнікай, якая перасоўваецца па ваколіцах Благадатнага. Паводле яго ацэнкі, украінскія войскі зайшлі на 7 км у тыл да расійскіх войскаў. Ваенны даследчык Роб Лі пры гэтым адзначыў, што асноўная лінія абароны праходзіць у раёне сяла Уражайнае, што за 5 км ад Благадатнага, адбітага УСУ.

Раніцай 11 чэрвеня праваенны канал WarGonzo паведаміў аб прасоўванні ўкраінскіх войскаў і ў іншым раёне Запарожскага напрамку — на лініі Каменскае — Пяціхаткі, назваўшы навіны «трывожнымі». Канал апублікаваў відэа з украінскімі тэхнікай і пяхотай, знятае з раёна пасёлка Жарабянкі, і зрабіў выснову, што сяло Лабковае канчаткова перайшло з шэрай зоны пад кантроль УСУ.

Валанцёры OSINT-праекта GeoConfirmed пацвердзілі прысутнасць у раёне Лабковага, яны ідэнтыфікавалі месца на відэа з украінскімі вайскоўцамі. Вызваленне Лабковага ўжо часткова адлюстравалі на карце Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Уладзімір Зяленскі ў суботу ўпершыню пацвердзіў контрнаступленне Украіны.

У той жа дзень брытанская выведка паведаміла, што ўкраінскае войска за апошнія 48 гадзін прарвала першую лінію расійскай абароны ў некалькіх кірунках. Паводле звестак спецслужбы, частка расійскіх сіл абаранялася, іншыя адступалі ў некаторым беспарадку.

ISW на аснове даступнай публічнай інфармацыі зрабіў выснову, што ўкраінскія войскі наступаюць як мінімум на чатырох участках фронту і дамагліся поспехаў у раёне Бахмута і ў заходняй частцы Данецкай вобласці.

Каментары2

  • Кріса
    11.06.2023
    Нет. Не может быць. Падгарает.
  • Усё для фронту, усё для перамогі
    11.06.2023
    Наперад, ваяры! Душыце расейска-фашысцкую гадзіну!

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі4

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі4

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона5

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі15

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі4

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі4

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →