Свет44

Польскі дыпламат: Мы хочам новых санкцый супраць Беларусі, але не коштам скасавання раней прынятых

Пасол Польшчы пра Еўрасаюзе Анджэй Садась расказаў, што пытанне ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі сутыкаецца з немалым супрацівам, звязаным з пытаннем калійных угнаенняў.

Анджэй Садась. Фота: PAP

Польскі дыпламат абвінаваціў у пасіўнасці Швецыю, якая цяперашнія паўгода старшынюе ў Еўрасаюзе, хоць менавіта на яе Польшча і краіны Балтыі ўскладалі вялікія спадзяванні:

«Шведы практычна нічога з гэтым не робяць. Мы разлічвалі на тое, што шведскае старшынства ва ўсходнім кірунку будзе больш амбіцыйным. На жаль, гэта не спраўдзілася. Мы былі вельмі расчараваныя адсутнасцю амбіцый у плане санкцый супраць Беларусі, так патрэбных з увагі на пераслед апазіцыі ў гэтай краіне, заангажаванне ў вайну на баку Расіі і планы размяшчэння на яе тэрыторыі ядзернай зброі», — заявіў Садась.

Санкцыі супраць беларускага рэжыму таксама, паводле Польскага прэс-агенцтва (РАР), блакуе і шэраг іншых краін Заходняй Еўропы, якія настойваюць на паслабленні абмежаванняў, што тычацца экспарту беларускіх угнаенняў.

«Мы не згодныя з тым, што сінхранізацыя беларускіх санкцый з расійскімі азначае зняцце абмежаванняў з асноўнага экспартнага прадукту, якім з'яўляецца беларускі калій. Мы хочам новых санкцый, але не коштам скасавання раней прынятых», — дадаў Садась.

Чытайце таксама:

ААН незадаволеная Літвой, што не дае вазіць беларускі калій

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Літоўскі бізнэсмен пакаяўся, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі

Ёзвяк: За вывад беларускага калію з-пад санкцый выступаюць Партугалія, Бельгія, Нідэрланды і Францыя

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Каментары4

  • дочка Максима Дизайнера
    11.04.2023
    пра Еўрасаюзе

    чё?

    а спадарства ўвогуле ў курсе, што так званая іржавая труба толькі ў польшу працягнута была...

    Польша, с очередным черным копченым бельем тебя!)

  • Попьев
    11.04.2023
    Всё что нужно знать про свободу слова, демократию. Пусть они ещё в своём советее Европы начнут говорить про: свободу, равенство, братство... Беларусов тут убивают, а они про удобрения и личные корысти пекутся.
  • Ян Севярын Бакей
    11.04.2023
    не зьдзіўлены ніразу здрадніцаму нажу ў сьпіну народу Беларусі .. класічнае ленінскае -на любую мярзоту пойдзе капітал, калі сьвеціць прыбытак хаця б 10 ці 20 адсоткаў. Рыалпаліцік, панімаіці лі.  памятаеце Берн1945 па версіі Юліана Сямёнава ? дамаўляцца з гімлерам? ды што такога - "відь он эфікцівна канралірует страну, рыальная сіла, і толька с такім будут гаварыць паліцікі такога жа калібра...."

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў6

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →