Вайна2828

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»

Пехацінец Палка Каліноўскага расказаў пра бой і сваё раненне.

An infantryman of Kalinowski's regiment told about the battle and his injury. О бое и своем ранении рассказал пехотинец полка Калиновского. Пехацінец палка Каліноўскага Рагвар расказаў пра бой і сваё раненне.
Пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. Скрын відэа: KalinouskiPolk / Telegram

«Адыходзілі оркі. Мы ўжо далі ім бой нармальна. Было два кулямёты ў нас. Нармальна ім навальвалі. Па крыках было [чуваць]: «Адыходзім, адыходзім». Я страляю з кулямёта. Заканчваецца лента ў ім. І ў гэты час літаральна ў метры ад мяне так добра шахае. Я ў паўпрысядзе. Мяне скошвае», — згадвае пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. Відэа з ім размешчана ў тэлеграм-канале палка.

Па словах байца, першы боль ён адчуў унізе правай нагі і вырашыў, што адарвала ступню. Але адначасова левая штаніна літаральна за хвіліну стала мокрай ад крыві.

«У хлопцаў гарэлі вочы. Яны былі радыя, што нарэшце оркі тут. Ніхто не забаяўся. І ўсе нармальна фігачылі з усмешкай на твары. Але так атрымалася, што мяне затрохсоцілі і ўсмешкі прапалі, таму што ведалі, што цягнуць мяне было такое сабе задавальненне», — з гумарам згадвае Рагнар.

У відэа можна пабачыць кадры, знятыя непасрэдна падчас бою і наступнай эвакуацыі параненага байца. Чуваць, як ён у санітарнай эвакуацыйнай машыне крычыць і тлумачыць: «Я ж кажу, што баюся ўколаў. Я ненавіжу ўколы».

Мужчына расказвае, што ў розных частках яго цела (абедзвюх нагах і руцэ) засталіся аскепкі. Адзін з іх будуць выдаляць, а два іншых так і застануцца, бо не ўяўляюць небяспекі.

«Настрой выдатны. Нічога жыццёва важнага не закранута. [Планую] у бой вярнуцца, да мужыкоў, далей ваяваць як звычайна», — гаворыць Рагвар.

Аўтары відэа адзначаюць, што баец ужо прайшоў рэабілітацыю і ў хуткім часе вернецца да баявой працы.

Каментары28

  • Гэты конь баіцца ўколаў?
    04.10.2024
    Выглядае, што ён туды пайшоў проста пазабіваць людзей. Нават не за грошы, як рашысцкае лайно, а каб легальна пастрачыць па людзях з кулямёта. Што ў такіх "вікінгаў" у галаве, цяжка зразумець.
  • Бегать, прыгать и стрелять мы умеем
    04.10.2024
    Это вам не экстремистам в домах двери ломать по ночам со второго раза, потому что в первый раз адресом ошиблись.
  • Юрій
    04.10.2024
    Поправляйся,друже!

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека9

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

Польшча дапаможа Украіне, калі Славакія адключыць электраэнергію з-за газавага канфлікту16

Расійскія мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі1

«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай1

У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Галоўнае
Усе навіны →