Свет77

Меланія Трамп падтрымала права жанчын на аборты

Жонка рэспубліканскага кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа падтрымала права жанчын на аборты. Такая пазіцыя супярэчыць дзеянням яе мужа, які будучы прэзідэнтам ЗША дапамог адмяніць рашэнне Вярхоўнага суда ЗША па справе «Роў супраць Уэйда», якое дазваляла аборты на федэральным узроўні, піша Бі-бі-сі.

Меланія Трамп. Фота: Jacqueline Larma / AP

Меланія Трамп апублікавала кароткі відэакліп, у якім, распавядаючы пра сваю новую кнігу мемуараў, заявіла: «Калі гаворка заходзіць аб індывідуальнай свабодзе — фундаментальным праве, якое ёсць ва ўсіх жанчын з нараджэння, не можа быць ніякіх кампрамісаў». «Што на самой справе азначае фраза «Маё цела, мой выбар»?» — працягнула жонка Трампа.

Ролік з'явіўся на наступны дзень пасля таго, як брытанская Guardian апублікавала вытрымкі з яе мемуараў пад назвай «Меланія», якія выходзяць у свет 8 кастрычніка. У гэтай кнізе Меланіі Трамп робіць яшчэ больш пэўныя заявы ў падтрымку права жанчын на аборты.

«Неверагодна важна гарантаваць жанчынам права самастойна прымаць рашэнні аб сваіх прыярытэтах па пытанні аб тым, заводзіць ці ім дзяцей, — піша Меланія. — Пры гэтым яны павінны кіравацца сваімі ўласнымі перакананнямі і не залежаць ад якога-небудзь умяшання або ціску з боку ўладаў».

«Чаму хтосьці іншы, а не сама жанчына, можа вырашаць, што ёй рабіць са сваім уласным целам? Фундаментальнае права жанчыны на індывідуальную свабоду, на сваё ўласнае жыццё гарантуе ёй уладу перарываць цяжарнасць, калі яна таго жадае», — працягвае Меланія Трамп.

«Абмяжоўваць права жанчын на выбар, ці перарываць непажаданую цяжарнасць — тое ж самае, што адмаўляць ёй у кантролі над уласным целам. Я пранесла гэтыя перакананні праз усё сваё свядомае жыццё», — піша жонка Трампа ў мемуарах.

Адмена федэральнага права на аборты

Такая пазіцыя відавочна супярэчыць дзеянням мужа Меланіі Дональда Трампа, які яшчэ падчас перадвыбарнай кампаніі 2016 года абяцаў прывесці ў Вярхоўны суд ЗША сваіх прызначэнцаў, каб адмяніць Федэральнае права жанчын на аборты.

Ён выканаў сваё абяцанне — і ў 2022-м Вярхоўны суд адмяніў сваё гістарычнае рашэнне 1973 года па справе «Роў супраць Уэйда». Рашэнне ўсталёўвала, што права на недатыкальнасць прыватнага жыцця ў адпаведнасці з Канстытуцыяй ЗША абараняе магчымасць жанчыны перапыніць цяжарнасць.

Пасля гэтага права жанчын на аборты стала рэгулявацца асобнымі штатамі ЗША — і некаторыя з іх фактычна ўвялі забарону на перапыненне цяжарнасці ў большасці выпадкаў.

У ходзе перадвыбарнай кампаніі 2024 года права на аборты стала адным з найбольш дыскусійных пытанняў. Многія жанчыны ў ЗША асцерагаюцца, што ў выпадку перамогі Трамп пойдзе на новыя абмежаванні — і гэта не падабаецца нават значнай частцы прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі.

На працягу кампаніі Трамп па-рознаму каментаваў праблему права на аборты, але на гэтым тыдні ўпершыню паабяцаў накласці вета на закон аб федэральнай забароне абортаў, калі ён калі-небудзь будзе прыняты Кангрэсам (імавернасць такога развіцця падзей, зрэшты, вельмі невялікая).

Каментары7

  • Ян
    04.10.2024
    Аборт - гэта забойства.
  • Жах, што робіцца
    04.10.2024
    Якая ж яна "Мелані", калі насамрэч Меланія?

    Тым часам, Трамп скарачае адрыў, у які была пайшла расава-гендэрная кандыдатка Гэрыс. А сама Камала сёння мае перавагу меншую, чым калісьці Хілары. Што наводзіць на думкі тых, хто мае, чым думаць.
  • Ботам
    04.10.2024
    Добра, што хоць у яе ёсць розум па гэтым пытанні, а не скрэпныя цемрашальствы.

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку17

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Жабінкай цягнік збіў 22-гадовага хлопца

Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт5

Экспарт Кітая рвануў уверх — там асцерагаюцца пагроз Трампа і новай гандлёвай вайны1

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім47

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю2

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота5

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку17

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →