Здарэнні

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

У сценах аднаго з карпусоў віцебскай гімназіі №1 імя Жарэса Алфёрава ўтварыліся расколіны, паведаміў Віцебскі гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале. Для бяспекі вучняў і персаналу прынята рашэнне аб частковым перамяшчэнні навучальнага працэсу.

Віцебская гімназія № 1. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс. Карты

Адзначаецца, што прычынай з'яўлення расколін стаў рух грунту. Цяпер будынак абследуюць спецыялісты.

У мэтах бяспекі вучняў і работнікаў навучальнай установы перавялі ў іншыя адукацыйныя ўстановы Віцебска. Па выніках экспертызы будзе прынята рашэнне аб аднаўленні навучальнага працэсу альбо выкананні неабходных рамонтных работ.

Першая гімназія ў Віцебску была адкрытая ў жніўні 1991 года на базе былой сярэдняй школы. У ёй вучацца больш за 1000 вучняў.

Падобны выпадак адбыўся ў 2018 годзе ў Мінску. Тады частка будынка мінскай гімназіі №5, дзе размяшчаецца спартыўная зала, пайшла расколінамі. Камісія па надзвычайных сітуацыях часова закрыла памяшканне залы, а ўрокі па фізкультуры сталі праводзіць у іншым месцы.

Як правіла, прычынамі руху грунту, з-за чаго на сценах будынкаў з'яўляюцца расколіны, з'яўляюцца сезонныя змены тэмпературы і вільготнасці паветра.

Каментары

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам15

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку12

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам15

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →