Грамадства44

У Вільні адкрыўся офіс Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой

Адкрыццё офіса стала магчымым пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. 

Асацыяцыя падтрымлівае і прасоўвае бізнэс, які вядзецца сумленнымі беларусамі.

АВВА аказвае экспертныя кансультацыі, забяспечвае прававую падтрымку ў асаблівасцях вядзення бізнэсу. Займаецца лабіраваннем, адвакатаваннем, прадстаўніцтвам і абаронай правоў ды інтарэсаў беларускага бізнэсу ў існай геапалітычнай сітуацыі.

Таксама садзейнічае ў прыцягненні фінансавання для бізнэсу, стартапаў і бізнэс-ідэй (інвестыцыі, гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання шляхам стварэння механізму гарантыйнага фонду, прэміі ў конкурсах бізнэс-праектаў ды іншае).

Асацыяцыя дае магчымасць набыцця міжнародных кантактаў, пошуку партнёраў, ментараў, суінвестараў, бізнэс-праектаў і фінансавання, абмен досведам у бізнэс-супольнасці, сярод прадстаўнікоў бізнэсу, якія маюць агульныя каштоўнасці і прайшлі акрэдытацыю ў АВВА.

«Беларусы маюць вялікі прадпрымальніцкі патэнцыял. Але беларускі бізнэс праз рэжым і звязаныя з ім санкцыі мае кепскую рэпутацыю.

Таму неабходна ствараць пазітыўны імідж і прасоўваць інтарэсы законнага, легальнага і этычнага бізнэсу, які вядзецца беларускімі прадпрымальнікамі дзеля дабрабыту беларусаў і эканамічнага развіцця новай Беларусі як незалежнай дэмакратычнай краіны», — так абазначаюць місію асацыяцыі яе стваральнікі.

Прадстаўніком асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі стаў віцэ-прэзідэнт ABBA Сяргей Наўродскі.

Чытайце таксама: 

«Для не IT-кампаніі рэлакацыя практычна немагчымая». Што адбываецца з бізнэсам у Беларусі і чаму «старт з нуля» ў іншай краіне гэта выйсце — меркаванне

Літоўская чыгунка затрымала 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі

Штат EPAM у Беларусі летась скараціўся напалову. А літоўская каманда вырасла ў 4,5 раза

Каментары4

  • Незарэцкая
    23.02.2023
    Што гэта за бізнэс-асацыяцыя, якая "пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза"?

    Ці зноў просты грант пад новай шыльдай? На зарплату сям'і Бурых гэтым разам?

  • Мойша
    23.02.2023
    даведка, усе так і робіцца, імі кіруе агентура каб трымаць пад кантролем
  • EMIL
    23.02.2023
    Ну какие же они молодцы!
    Всё для людей...
    Но ... не бесплатно.
    Немножко подзаработают
    и переберутся в Брюссель.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →