На Пуэрта-Рыка правялі рэферэндум і прагаласавалі за ўваход у склад ЗША
Больш за палову жыхароў Пуэрта-Рыка выступілі за ўступленне ў ЗША ў якасці штата на рэферэндуме аб статусе вострава, піша мясцовая газета El Nuevo Día.
За далучэнне да ЗША пасля апрацоўкі 91,35% галасоў прагаласавалі 56,82% пуэртарыканцаў. 30,85% выказаліся за незалежнасць, яшчэ 12,33% — за захаванне наяўнага статусу.
Пуэрта-Рыка — неінкарпараваная тэрыторыя ЗША ў Карыбскім моры, яна мае такі статус з 1898 года. Жыхары вострава маюць амерыканскае грамадзянства, але не могуць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым пуэртарыканская дыяспара ў ЗША мае права голасу.
На востраве ўжо некалькі разоў праходзілі рэферэндумы аб статусе, на якіх жыхары галасавалі за тое, каб Пуэрта-Рыка стаў 51-м штатам ЗША.
Каментары