Грамадства

Беларусу, які хацеў падарваць расійскага вайскоўца ў Крыме, прысудзілі 14 гадоў зняволення

На мінулым тыдні Джанкойскі раённы суд акупаванага Крыма прысудзіў грамадзяніну Украіны і Беларусі Вячаславу Піскунову 14 гадоў калоніі строгага рэжыму і вялікі штраф — больш за 6000 даляраў. Мужчыну абвінавацілі ў няўдалай спробе падарваць расійскага вайскоўца ва ўласным аўтамабілі, піша «Еўрарадыё».

Вячаслаў Піскуноў, фота з базы «Кіберпартызанаў». Калаж: «Наша Ніва»

Пра затрыманне Піскунова стала вядома год таму, у кастрычніку 2023 года.

61-гадовага мужчыну затрымалі ў Севастопалі. Як піша «Коммерсант», яго падазравалі ў арганізацыі замаху на тэхніку групы рэгламенту і рамонту тэхнічна-эксплуатацыйнай вайсковай часткі ВКС у Джанкоі.

Паведамляецца, быццам на допыце Піскуноў прызнаўся, што яго завербавалі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны. Ён нібыта сабраў выбуховае прыстасаванне магутнасцю да 0,5 кг трацілу і паставіў яго пад Chevrolet Aveo вайскоўца. Выбух адбыўся, калі ў машыне нікога не было. У доме непадалёк на першым паверсе ад выбуху выбіла шыбы.

Расійскія сілавікі заявілі, быццам падчас ператрусу знайшлі ў Піскунова зброю і боепрыпасы: электрадэтанатары, двухкілаграмовы зарад на аснове гексагену, наган, самаробны пісталет-кулямёт і паўтары сотні розных патронаў.

Таксама паведамляецца, што падчас следства Піскуноў заявіў, нібыта СБУ даручыла яму падарваць чыгунку ў раёне Мекензіевых гор пад Севастопалем. Зрабіць гэта ён не паспеў.

На судзе Піскуноў прызнаў віну і заявіў, што куратары нібыта СБУ пагражалі жыццю і здароўю яго дзяцей, якія знаходзяцца за мяжой.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →