Інтэрнэт і СМІ

Судзяць рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб. Ёй ставяць у віну ўдзел у шэсці 16 жніўня 2020 года

Працэс пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Дзмітрый Карсюк).

Аксану Колб затрымалі 20 красавіка. 22 красавіка ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх). З таго часу яна знаходзіцца за кратамі.

Аксане Колб ставяць у віну ўдзел у шэсці 16 жніўня 2020 года. Прысутнічае прадстаўнік Мінсктранса. Аксана віну поўнасцю прызнала.

Таксама Мінсктранс падаў пазоў на 5980 рублёў 11 капеек. Аксана Колб часткова прызнала пазоў, бо на праезнай часткі знаходзілася літаральна некалькі хвілінаў.

Пракурор палічыў віну даказанай і патрабуе для Аксаны Колб 2,5 года «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Працяг суда — 15 чэрвеня.

***

Аксана Колб у журналістыцы з другой паловы 1990-х, працавала ў газеце «Згода», затым у «Новым часе». Яна ўзначаліла выданне ў 2015 годзе пасля смерці заснавальніка газеты Аляксея Караля.

«Новы час» быў ці не адзіным беларускім выданнем, які трапляў у турмы і які маглі чытаць палітвязні. Наклад газеты дасягаў 7 тысяч асобнікаў. Аднак спачатку «Белсаюздрук» разарваў дамову на распаўсюд, а ў жніўні 2021 года і тыпаграфіі адмовіліся друкаваць газету, таму выхад папяровай версіі быў прыпынены. Увосень быў заблакаваны сайт.

Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК у кастрычніку 2021 года Аксана Колб прынцыпова вырашыла застацца ў Беларусі.

«Для сябе я вырашыла, што нікуды не паеду ў любым выпадку, хоць у мяне і ёсць такая магчымасць. Не таму, што я вось такі герой ці супержанчына.

А таму, што я не магу сказаць, што не ў Беларусі мне будзе лепш, чым у Беларусі. Нават за кратамі, — расказвала яна журналістам.

— Іншы важны для мяне момант, які, магчыма, прагучыць пафасна, — гэта чытачы. Гэта людзі, якія застаюцца ў краіне. Калі я паеду, а яны застануцца — гэта будзе па-здрадніцку ў адносінах да іх. За гэты час у нас з'явілася вельмі шмат чытачоў, якія нам проста паверылі. Многія дагэтуль прыходзяць у рэдакцыю, нягледзячы на тое, што ўжо не выходзіць папяровая версія газеты. Прыходзяць, каб пагутарыць, выгаварыцца, атрымаць нейкую маральную падтрымку. Я не магу сабе дазволіць кінуць гэтых людзей».

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы16

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →