Інтэрнэт і СМІ

Дзе цяпер Кірыл Казакоў — былы кіраўнік СТБ, «хросны бацька» Азаронка і іншых прапагандыстаў?

Некалі вядомы журналіст, а апошнія годы прапагандыст Кірыл Казакоў знайшоў новую работу пасля звальнення з пасады кіраўніка СТБ. 

Звольнілі Казакова яшчэ да рэферэндуму. СТБ ён пракіраваў няпоўны год, за які тэлеканал паспеў стаць узорам прапаганды. 

Казакоў даў дарогу на экран Азаронкам, Пуставым і гэтак далей. Распальванне нянавісці ён называў «аўтарскай журналістыкай». 

Кірыл Казакоў (па цэнтры) са сваімі пратэжэ

Чытайце таксама: Пачынаў з «Зоны Х», даў дарогу азаронкам, а цяпер узначаліў Сталічнае тэлебачанне — гісторыя поспеху Кірыла Казакова

У калектыве адзначаюць агульную нечаканасць рашэння, але мяркуюць, што на рашэнне зняць Казакова паўплывалі праблемы менеджара з алкаголем, а таксама прага да жыцця на шырокую нагу.

«Казакоў уладкаваў вядучымі на СТБ сваю наваспечаную жонку Алёну Радоўскую і яе дачку, мог не з'яўляцца на рабоце па прычыне п'янкі, бравіраваў сваім ладам жыцця, хаця іншыя работнікі маюць куды меншыя заробкі», — патлумачылі «Нашай Ніве» былыя калегі.

Радоўская і Казакоў (за яе спінай) на святкаванні яе 44-годдзя

«Усе тыя, з кім ён раней працаваў на БТ — Наталля Эйсмант, Крывашэеў і гэтак далей, — пайшлі на вялікае павышэнне, «сталі людзьмі». Ён глядзеў і зайздросціў, пайшоў следам, з таленавітага журналіста ператварыўся ў тое, кім ніхто іншы не хацеў бы быць, перастаў рабіць на поўную сілу тое, што ад яго патрабавалася. Пасадзіць то такога героя вайны за лёс Лукашэнкі не пасадзяць, але панізіць — панізілі», — дадаюць іншыя. 

Карэспандэнтка СТБ і дачка Алёны Радоўскай

Пару месяцаў Казакоў быў без работы — за ім пакінулі толькі праграму на СТБ. 

На яго месца на канале прызначылі фаварыта Качанавай — правінцыйнага менеджара, навапалачаніна Аляксандра Асенку, які да таго кіраваў наваполацкім кабельным тэлебачаннем. 

І вось, нядаўна Казакоў атрымаў пасаду — галоўнага рэдактара выдання «Мінскі кур'ер». Гэта непапулярная прапагандысцкая газета ў складзе холдынга «Мінск-Навіны», якім кіруе Андрэй Крывашэеў. 

«Казакова падабраў Крывашэеў, бо з новай жонкай — Радоўскай — яны сябруюць сем'ямі. Будуюць грандыёзныя планы па адкрыцці новага тэлебачання на базе «Мінск-Навін». Гэта тое, на што раней не змог знайсці бюджэту, хаця вельмі хацеў, Казіятка», — патлумачылі «Нашай Ніве» абазнаныя.

З прыходам Казакова ў «Мінскім кур'еры» з'явілася і «аўтарская журналістыка». У газеце друкуюцца калонкі вядучых СТБ Азаронка (адна з іх называлася «Здай змагара»), Алёны Радоўскай.

Чытайце таксама:

Беларускія прапагандысты прайграюць расійскім. У топе ТБ-праграм — крамлёўскія навіны

Раней хацела жыць ва Украіне — цяпер расказвае, што там нацысты. Хто такая Анастасія Бенедзісюк, новы твар прапаганды

Каментары

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →