Грамадства

Гомельскія праваабаронцы паскардзіліся ў ААН на парушэнне іх права на мірны сход — і выйгралі справу

Камітэт ААН па правах чалавека (Швейцарыя) апублікаваў рашэнне №2330/2014, прынятае па скарзе экс-старшыні Гомельскага гарвыканкама Святланы Гальдадэ. Ад беларускага ўрада з ААНаўскай трыбуны чарговы раз запатрабавалі змяніць нацыянальны закон і падыходы да правядзення масавых мерапрыемстваў (мірныя сходы грамадзян), піша gomelspring.org.

Святлана Гальдадэ.

У 2012 годзе экс-мэр Гомеля Святлана Гальдадэ разам з праваабаронцамі Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным пратэставалі супраць крымінальнага пераследу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога ў 2011 годзе кінулі на 4,5 года ў турму.

Яны падалі калектыўную заяву ў гарвыканкам аб правядзенні ў гадавіну арышту Бяляцкага пікету. Пратэстная акцыя планавалася ў цэнтры горада каля ўнівермага «Гомель». Чыноўнікі мерапрыемства забаранілі, спаслаўшыся на патрабаванне да пачатку мерапрыемства заключыць дамовы з міліцыяй, станцыяй хуткай дапамогі і камунальнікамі.

Усе суды, у тым ліку Вярхоўны, сталі на бок гарадскіх чыноўнікаў.

У скарзе ў Камітэт ААН па правах чалавека гамельчукі паставілі не толькі пытанні аб парушэнні правоў на мірны сход і свабоднае выказванне меркаванняў, але прасілі абавязаць афіцыйны Мінск змяніць нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах».

Міжнародныя эксперты прыйшлі да аднагалоснай высновы, што прадстаўленыя групай гамельчукоў факты сведчаць аб парушэнні Рэспублікай Беларусь правоў аўтараў на мірны сход і свабоднае выказванне іх меркаванняў (артыкулы 19 і 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах). У сувязі з афіцыйнай адмовай Мінска ад супрацоўніцтва па скарзе, Камітэт па правах чалавека канстатаваў і парушэнне артыкула 2 Пакта, які абавязвае ўсе краіны добрасумленна выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы.

Прынятае ў Швейцарыі рашэнне з'яўляецца канчатковым, абскарджанню не падлягае. На працягу паўгода (180 дзён) беларускі ўрад абавязаны:

— даць аўтарам скаргі эфектыўны сродак прававой абароны. Гэта патрабуе, у прыватнасці, даць адэкватную кампенсацыю пацярпелым; 

— распачаць крокі, неабходныя для прадухілення падобных парушэнняў у будучыні шляхам перагляду свайго нацыянальнага заканадаўства і практыкі яго прымянення;

— на працягу 180 дзён паведаміць у Камітэт ААН па правах чалавека аб выкананні прынятага рашэння і апублікаваць яго ў сродках масавай інфармацыі на дзяржаўных мовах.

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →