Усяго патроху88

У Беларусі знайшлі самае буйное паселішча суслікаў

Скрыншот з відэа Беларусь-1

Пра тое, што ў Мінскай вобласці жыве калонія крапчатага сусліка, арнітолаг Сяргей Шакала даведаўся ў інтэрнэце. Рэдкія для Беларусі грызуны вельмі пераборлівыя да ландшафту: селяцца на шырокіх лугах з нізкай травой, піша БелТА

Цікавая для беларускай фаўны знаходка выявілася ў Нясвіжскім раёне: каля 230 норак налічылі на ўчастку ў 250 кв. м. Гэта паселішча самае вялікае ў краіне і, магчыма, адно з самых буйных ва ўсёй Еўропе. У халодную пару года суслікі ўпадаюць у спячку, але з-за неверагодна цёплай восені грызуны прачнуліся і зараз не спяць.

Сяргей растлумачыў: раней суслікаў у краіне было настолькі шмат, што яны лічыліся праблемай для сельскай гаспадаркі. Грызуноў знішчалі, і ў выніку ў большасці раёнаў яны цалкам зніклі. Па папярэдніх падліках, сёння ў Беларусі жыве ўсяго некалькі тысяч асобін. Папуляцыя знаходзіцца на мяжы знікнення і занесена ў Чырвоную кнігу.

Дарэчы, не толькі наўмыснае знішчэнне звяркоў прывяло да скарачэння калоній. Была і застаецца яшчэ адна сур'ёзная праблема: жывёлы масава гінуць падчас ўзворвання невыкарыстаных палёў.

Цікава, што вялікае селішча грызуноў выявілі менавіта ў Нясвіжскім раёне, бо суслікі звязаны з Радзівіламі — былымі уладальнікамі Нясвіжскага замка.

- Іх падарылі Радзівілам ў XVIII стагоддзі. Нейкім чынам яны прабраліся на тэрыторыю і ацалелі. Цяпер распрацоўваем стратэгію для таго, каб арганізаваць экскурсіі і назіранне за гэтай папуляцыяй», — распавёў дырэктар нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Сяргей Клімаў.

Каментары8

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →