Свет1010

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Дональд Трамп папярэдне перамог у Аклахоме, Фларыдзе, Алабаме, Місуры, Кентукі, Заходняй Віржыніі. Харыс — у Мэрылэндзе, Дэлаверы, Вермонце і Масачусэтсе.

AP Photo

Паведамляецца, што Дональд Трамп папярэдне перамог у Аклахоме, Фларыдзе, Алабаме, Місуры, Кентукі, Заходняй Віржыніі. Харыс — у Мэрылэндзе, Дэлаверы, Вермонце і Масачусэтсе, Ілінойсе.

Сачыць можна тут на сайце CNN

За Трампа (у дужках — колькасць электаральных галасоў): Алабама (9), Фларыда (30), Місісіпі (6), Місуры (10), Аклахома (7), Тэнэсі (11).

За Харыс: Канэктыкут (7), Дэлавэр (3), акруга Калумбія (3), Ілінойс (19), Мэрыленд (10), Масачусэтс (11), Нью-Хэмпшыр (4), Род-Айлэнд (4).

У хісткай Пенсільваніі пасля падліку 3 працэнтаў бюлетэняў перамагае ўпэўнена Харыс. Але Пенсільванія дае 19 галасоў Калегіі выбаршчыкаў.

Інтэрактыўная карта на сайце AP. Штаты за Трампа — чырвоныя, за Харыс — сінія

Частка ўчасткаў зачыніліся таксама ў Канзасе, Тэхасе, Паўночнай і Паўднёвай Дакотах і ў хісткім штаце Мічыгане.

Мяркуючы па дынаміцы, Харыс скарачае адрыў. Ранейшы адрыў Трампа быў большы.

Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71, каб перамагчы, трэба набраць 270 галасоў Калегіі выбаршчыкаў.

Што праўда, розныя СМІ даюць розныя вынікі.

AP: Трамп — 177, Харыс — 79

Fox News: у Трампа 178 галасоў, у Харыс — 113.

CNN: у Трампа 154 галасоў, у Харыс — 81.

05:39

Трамп лідзіруе ў ключавым штаце Вісконсін з 60,7% супраць 38,0% у Харыс, паведамляе Асашыэйтэд Прэс пасля падліку 3% галасоў.

Такім чынам, да гэтай хвіліны за Трампам тры з сямі ключавых Штатаў (Вісконсін, Джорджыя, Паўночная Караліна), за Харыс — два (Мічыган і Пенсільванія), яшчэ галасы ў двух ключавых штатах — Арызоне і Невадзе — пакуль не лічылі.

06:15

Дональд Трамп упершыню выйшаў наперад у Пенсільваніі — найважнейшым хісткім штаце

Пакуль апрацаваныя 48% галасоў. У Трампа — 50,1%, у Харыс — 48,9%.

06:25

Трамп перамагае ў Юце, Ваёмінгу, Мантане, Паўночнай і Паўднёвай Дакотах, Канзасе, Місуры.

Харыс перамагае ў Каларада.

07:00

Трамп — 216, Харыс — 193

Трамп перамог у Канзасе і Аёве. Харыс атрымала адзін з чатырох галасоў выбаршчыкаў у Мэне.

Штаты, дзе перамагае Трамп, выдзеленыя чырвоным. Фота: Fox News

У Аёве Трамп пасля падліку больш за палову галасоў лідзіруе на 13 з лішнім адсоткаў — гэта ўдар па марах дэмакратаў пасля нядаўняга апытання надзвычай паважанага мясцовага полстэра Эн Селзер з 3-адсоткавай перавагай Харыс.

Цяпер у Харыс, хутчэй за ўсё, застаўся толькі адзін шлях да прэзідэнцтва — тры паўночныя хісткія штаты (Мінесота, Мічыган, Вісконсін — што дасць 35 галасоў): «сіняя сцяна»

На карце штаты, дзе перамагае Трамп, выдзеленыя чырвоным, Харыс — сінім

Харыс перамагла ў Каліфорніі, Арэгоне і Вашынгтоне (74 галасы)

AP дае 214 у Трампа, 179 у Харыс.

07:40

Трамп выйграў першы хісткі штат

Associated Press піша пра перамогу Дональда Трампа ў ключавой Паўночнай Караліне (16 галасоў выбаршчыкаў).

Паводле AP, у Трампа — 230 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў, у Харыс — 192.

08:23

Харыс значна скараціла адставанне

Паводле Fox News, у Харыс — 216 галасоў у Калегіі выбаршыкаў, у Трампа — 232.

Віцэ-прэзідэнт перамагла ў Каліфорніі, Арэгоне, штаце Вашынгтон.

Ідзе падлік у Мінесоце, Мічыкане, Вісконсіне, Невадзе, Джорджыі і Пенсільваніі.

Чырвоным пазначаныя штаты, дзе перамагае Трамп, сінім — Харыс. Белы колер — ідзе падлік. Карта Fox News

08:40

Трамп перамог у другім хісткім штаце — Джорджыі

Пра гэта паведамляе NBC.

Штат прадаставіць яму яшчэ 16 галасоў выбаршчыкаў. Цяпер у Трампа — 248 галасоў з 270

***

У ЗША дзейнічае сістэма электараў — дэлегаваных выбіральнікамі асоб, якія ўласна і абіраюць прэзідэнта. Іх колькасць у кожным штаце прапарцыйная памеру насельніцтва. Напрыклад, у самага густанаселенага штата Каліфорнія 54 электары, а ў Ваёмінга, дзе мала людзей, — 3. 

Спачатку амерыканцы галасуюць. А пасля электары прадстаўляюць зроблены выбар. Калі ў штаце большасць прагаласавала за Трампа, то галасы ўсіх электаў гэтага штата будуць ягоныя. Такое правіла дзейнічае амаль ва ўсіх штатах, апроч Нябраскі і Мэна.

Усяго ў калегіі 538 электары. Каб перамагчы на выбарах, кандыдату трэба набраць больш за палову галасоў — 270 і больш.

З-за асаблівасцяў такой сістэмы часам пераможцам выбараў можа стаць кандыдат, які прайграў агульнанацыянальнае галасаванне.

Каментары10

  • Улугбек
    06.11.2024
    Трамп выйграў.
  • %
    06.11.2024
    Тут было ад пачатку зразумела, што пераможа гэты блазан. Ну нічога не паробіш бо абое есьць вельмі дрэннымі кандыдатамі, ў ЗША даўно няма сур'езных палітыкаў, вельмі даўно. Зараз будзем бачыць як гэты будзе залагоджваць Пуціна і руйнаваць сусьветны парадак на карысьць аўтакратаў і дыктатараў
  • хісткі бывае толькі мост
    06.11.2024
    што сталася з мовай выдання?

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі3

Мінчанка змагла вярнуць няспраўны тэлевізар, калі гарантыя ўжо скончылася. Як у яе атрымалася1

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →