На 5 снежня прызначанае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Уладзімір Пуцін у снежні прыедзе ў Мінск і сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
5 снежня тут пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, у склад якога ўваходзяць абодва палітыкі, піша ТАСС.
Будучую сустрэчу Пуцін і Лукашэнка анансаваў расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Пацвердзіў намер наведаць Мінск і сам Пуцін, прымаючы даверчую грамату ад пасла Беларусі Аляксандра Рагожніка.
«У снежні спаўняецца 25 гадоў з дня падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і ў Мінску пройдзе прымеркаванае да гэтага юбілею пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, — заявіў Пуцін.
У канцы кастрычніка на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам расейскага ўрада Дзянісам Мантуравым Лукашэнка адзначыў, што яму патрэбная сустрэча з Пуціным, каб «і будучы, і наступны гады былі зразумелымі ў супрацоўніцтве для Беларусі і Расеі».
Апошні раз Пуцін быў у Менску ў маі.
Каментары
А может, две высшие награды России, которые затерялись в архивах, но нашлись к декабрю, аккурат к захвату власти лукашенком, привезёт Герою России, чтобы лично вручить и отблагодарить за проделанную работу по уничтожению беларуского в Беларуси ???
Болей за тое, кожны дзень нехта піша, што нешта адбудзецца, і сапраўды - кожны раз нешта адбываецца! Такая ўжо прырода гэтага нечага, ды толькі што з таго?