Жыхары Гродна адкрылі збор подпісаў пад петыцыяй на сайце e-petitions.by за ўсталяванне памятнай шыльды на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28, дзе з 1958 года і да пераезду на новы адрас па вуліцы Свярдлова жыў класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў.
Аўтары петыцыі адзначаюць, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца важны культурны аб’ект, а «адсутнасць мемарыяльнай шыльды перашкаджае належнаму ўшанаванню ўкладу Васіля Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру», паведамляе Hrodna.Life.
Збор подпісаў працягнецца да 24 лістапада, пасля петыцыю накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам.
Каментары