Здароўе77

Даследчыкі прапанавалі замяняць 10-хвіліннай хадзьбой па лесвіцы ранішні кубак кавы

Навукоўцы універсітэта Джорджыі (ЗША) прапанавалі замяніць кубак кавы раніцай 10-хвіліннай хадзьбой па лесвіцы ўверх-уніз, адзначыўшы што такое практыкаванне нашмат эфектыўнейшае за кафеін. Акрамя гэтага, такі спосаб абыдзецца танней, паведаміла Daily Mail.

Дыетолагі падкрэслілі, што ў ходзе эксперыменту з добраахвотнікамі кафеін не выклікаў ніякіх зменаў у самаадчуванні удзельнікаў, а прабежка сапраўды дадала ім энергічнасці і бадзёрасці. Прабежка падрыхтоўвае арганізм да працоўнага дня, вяртаючы яго ў тонус пасля сну.

У даследаванні ўдзельнічалі студэнты ў перыяд пікавай нагрузкі, калі яны спалі не больш за 6 гадзін за суткі. Яны пагадзіліся: прыліву сіл, падобнага таму, які яны адчулі пасля прабежкі па лесвіцы, звыклыя 50 грамаў моцнага эспрэса не даюць.

Тое ж тычыцца перапынкаў у працы.

«Офісныя работнікі, вядома могуць у перапынках выходзіць на вуліцу і гуляць, але часта надвор'е бывае непрыдатным, — кажуць даследчыкі. — Аднак ніколі яшчэ дождж на перашкаджаў хадзьбе па лесвіцы ўнутры офіснага будынка».

У цэлым, тэсты паказалі, што ні фізічная актыўнасць, ні кава не павышаюць ўвагу і не паляпшаюць памяць. Затое хадзьба па лесвіцы адчувальна дадала матывацыі да працы.

Каментары7

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі7

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае12

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі7

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →