Меркаванні22

Пераходны перыяд

Што за пачвара загнала і вядзе нас па цьмяным пераходзе? Камертон Сяргея Ваганава.

31 снежня, літаральна за некалькі гадзін да Новага года, раптам высветлілася, што недзе згубіліся лямпачкі на ёлку. У даволі нервовых пошуках я натыкнуўся на пашарпаную скрынку з-пад цукерак, а ў ёй — на паперкі, пра якія даўно забыўся. «Глядзі, чэкі, — з пэўным здзіўленнем вымавіў я. — Колькі яны тут праляжалі?» — «Бяжы па лямпачкі, — адазвалася жонка, — пакуль няма лямпачак, нельга вешаць цацкі…» — «Бяжы, бяжы… Ты ведаеш, колькі яны цяпер каштуюць? Тысяч 150, не менш… Слухай, а давай замест лямпачак гэтыя паперкі падвесім. Бачыш, як яны гараць сінім полымем? Вось маіх бацькоў чэкі, і сястры, і тваёй маці, і нашы з табой… Усё напрацаванае за іхняе і наша жыццё…» — «Не марнуй час, — раззлавалася жонка, — бяжы…»

Праз колькі хвілін я ўжо і праўда амаль бег на Камароўку, пакуль не трапіў у натоўп, сціснуты ў прыцемках падземнага пераходу.

Шукаючы сваю асабістую сцежку сярод мільгацення ног, я хістаўся з боку ў бок, пакуль не прыціснуўся да сцяны. І раптам пачуў нейкі дзіўнаваты гук.

Праз цяжкую вільгаць падзямелля, быццам аднекуль здалёк, даносілася, рэжучы слых, дрыготкая, з нейкай журботнасцю, мелодыя. Паціху, паціху, уздоўж сцяны, абмінаючы бабулек, што трымаюць на продаж шарсцяныя шкарпэткі, вязаныя хусткі і пластыкавыя абрусы, я праціснуўся да яе вытоку.

Хлопчык мо гадоў дванаццаці павольна вадзіў смыком па скрыпачцы, прыклаўшыся да яе пачырванелай шчакой і час ад часу адкідваючы саламянага колеру чупрынку. Ён, мусіць, толькі вучыўся граць, бо я ніяк не пазнаваў мелодыю, пакуль ён не ўзяў чысцейшую ноту: «Ты ж мая, ты ж мая перапёлачка…»

Натоўп рухаўся і рухаўся, не запавольваючы кроку, абмінаючы раскладзены перад музыкам чорны футарал з пацёртым бардовым аксамітам. Не відаць быў аніводзін твар — толькі адзін твар натоўпу, агульны заклапочаны твар. Хто-ніхто, праўда, кідаў усё ж нейкія грошы.

А я, забыўшыся пра лямпачкі, глядзеў і глядзеў на хлопца, на ягоны непаслухмяны смык і ўсё намагаўся зразумець, што ж адбылося ў гэтым пераходзе за доўгі час.
Не «Раскинулось море широко…», не «День Победы», нават не «Стюардесса Жанна», якую мы з пісьменнікам Віктарам Казько чулі ў гэтым пераходзе на пачатку 90-х. «Культура пераходнага перыяду», — выдаў ён тады трапную фармулёўку. І вось здарылася, перайшлі — пачулі, нарэшце, беларускую песню…

Колькі ні жывём, думаў я, усё то маршыруем, то коўзаемся праз нейкі «пераходны перыяд».

І дзяды, і бацькі нашы ўсё пераходзілі да розных сацыялізмаў і камунізмаў «праз 20 год»…

І мы, ужо самі бацькі і дзяды, усё пераходзім да «незалежнасці і дэмакратыі» на чале з дыктатурай…

І вось ужо дзеці нашы і ўнукі пераходзяць і пераходзяць да ўсяго, што трапляе на гнуткі язык праўладных ідэолагаў і прапагандыстаў…

Што за пачвара загнала і вядзе нас па цьмяным пераходзе, ператвараючы нашы твары ў агульны твар то агрэсіўнага, то абыякавага натоўпу?

Здавалася б, што дрэннага: з аднаго боку — Філармонія, з другога — рынак. Хадзі туды-сюды, купляй кітайскія лямпачкі на яліну, слухай сусветную класіку, атрымлівай, хто як можа, асалоду ад жыцця…

Але чамусьці не ўдаецца.

…Пакуль думаліся пад «Перапёлачку» гэтыя думкі, хлопчык са скрыпкай некуды знік, я нават не паспеў аддзячыць яго хаця б малымі грашыма. Увесь тыдзень, да самых Каляд, я шукаў яго ў пераходзе, цешыўся надзеяй зноў пабачыць яго, каб спытаць імя і вярнуць доўг. Але не, цёмны пераход быў пусты…

І тады я выйшаў на плошчу, да святла.

Усё тут было як заўсёды ў прыгожы выходны дзень: і матулі з каляскамі, і юнакі з кветкамі да спаткання, і Якуб Колас у выглядзе нязграбнага помніка…

Вось толькі на Сымона-музыку я глядзеў ужо зусім іншымі вачыма.

Глядзець таксама:

Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю

Сяргей Ваганаў. Калгасная праўда

Сяргей Ваганаў. Божы дар і яечня, ці Правадыр на раялі

Сяргей Ваганаў. Вайна пад дахамі, альбо Кампот з восеньскіх дзіячак

Сяргей Ваганаў. Доўгі доўг

Сяргей Ваганаў. Суддзя Стук і пракурор Стук

Сяргей Ваганаў. Разруб, ці Візітоўка ад Расіі.

Сяргей Ваганаў. З нагоды ўзнагароды

Сяргей Ваганаў. Кроў лялькі

Каментары2

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай22

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Плошча пажару на нафтабазе ў Энгельсе пашыраецца, ёсць ахвяры5

На Гомельшчыне міліцыя папярэджвае нелаяльных грамадзян, каб не ішлі на выбары6

У 50 гадоў памёр былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі4

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў11

У Расіі актывіст прапанаваў увесці вакцыну ад каранавіруса крамлёўскаму Кашчэю. Яго абвінавацілі ў закліках да тэрарызму

Індыец расказаў, як яго катавалі ў беларускіх лясах4

Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы19

З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы

«Перагар на ўвесь кабінет». Блогерка паскардзілася на доктара, які адмовіў ёй у бальнічным. У гісторыю ўмяшалася Мінздароўя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай22

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →