Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо можа аб'явіць, што пакідае пасаду лідара кіруючай у краіне партыі, піша газета Globe and Mail.
«Трудо можа аб'явіць ужо ў панядзелак аб сваёй адстаўцы з пасады лідара Ліберальнай партыі», — піша самая папулярная канадская газета са спасылкай на свае крыніцы.
Крыніцы не ведаюць дакладна, калі прэм'ер Канады можа аб'явіць аб тым, што пакіне пасаду кіраўніка партыі.
Раней мясцовыя медыя пісалі, што некалькі дзясяткаў дэпутатаў парламента Канады ад Ліберальнай партыі прыйшлі да высновы, што Джасцін Трудо павінен пакінуць пасаду яе кіраўніка.
«Пакуль незразумела, ці сыдзе ён неадкладна ці застанецца прэм'ер-міністрам, пакуль не будзе абраны новы лідар», — дадае Globe and Mail.
Каментары