У міжнародным рэйтынгу Беларусь аказалася сярод аўтсайдараў.
На Індэкс жанчын у дыпламатыі за 2024 год звярнуў увагу блогер і заснавальнік праекта «Беларускі Гаюн» Антон Матолька.
Гэты індэкс паказвае працэнт жанчын-паслоў і пастаянных прадстаўнікоў пры ААН па ўсім свеце. Агулам у свеце жанчыны складалі толькі 21% паслоў і пастаянных прадстаўнікоў, і іх доля расце вельмі павольна, адзначаюць у дакладзе.
Найбольшая доля жанчын-паслоў была ў Канады (53%), Швецыі (51%), Фінляндыі (50%), Коста-Рыка (48%) і Новай Зеландыі (47,5%).
Беларусь у рэйтынгу аказалася сярод аўтсайдараў — 0%. Нас абагналі нават такія краіны, як Судан і ААЭ (11,5%), Саудаўская Аравія (4%), Ірак і Афганістан (па 3%), Азербайджан (2%).
Паслоў-жанчын у Беларусі няма. Пастаянны прадстаўнік пры ААН — Валянцін Рыбакоў. Хіба што пры аддзяленні ААН у Жэневе пастаяннай прадстаўніцай Ларыса Бельская.
У Расіі таксама мізэрны працэнт — 0,75%. У іншых нашых суседзяў паказчыкі такія: Украіна — 21,5%, Літва — 31%, Эстонія — 38%, Латвія — 43%.
Каментары
Адарваў ўрбаністу дзьве лапы, сьвістануў - ўрбаніст спалохаўся, заварушыў вусамі і пабёг на чатырох лапах да шчыліны.
Акабчык Маленькі пінцэтам злапаў ўрбаніста, выдраў шчэ дзьве лапы і гучна пляснуў ў ладкі. Ўрбаніст схамянуўся, заварушыў вусамі і на дзьвюх лапах пацёгся да шчыліны.
Акабчык Маленькі пінцэцікам падхапіў ўрбаніста, ададраў апошнія лапы і засьвістаў, запляскаў і нагамі затупацеў. Ўрбаніст слупом на месцы, адно вусы варушацца.
Выснова: ўрбаністы ня чуюць бяз капытоў