«Бог даў вам усё, акрамя майго нумара тэлефона»: святар-уніят з Віцебска стаў зоркай сацсетак
Айцец Аляксей запісаў відэа пад трэндавую музыку і набраў каля 3 мільёнаў праглядаў. Жанчыны ў захапленні!
Каб быць бліжэй да мэтавай аўдыторыі, святары розных рэлігій усё часцей ідуць у сацыяльныя сеткі.
Айцу Аляксею, настаяцелю прыхода грэка-каталіцкай царквы ў Віцебску, удалося трапіць у трэнды. Ён даволі актыўна вядзе акаўнты ў інстаграме і тыктоку.
Невядома, ці дапамагло яму гэта завабіць новых людзей у храм, але армію фанатак ён ужо знайшоў. Сам святар жартуе з гэтага. Некалькі дзён таму, напрыклад, Аляксей выклаў ролік, у якім танчыць пад вірусную цяпер музыку — першы куплет песні спевака Улада Дарвіна «Тры сястры». І падпісаў: «Калі вядзеш сацыяльныя сеткі і імкнешся быць у трэндзе, але ў царкве па-ранейшаму тры бабулі».
Кто знает, что делать, подскажите
За першыя два дні відэа набрала ў тыктоку 1,3 мільёна праглядаў і каля 120 тысяч лайкаў. Сярод каментатараў шмат хто ў захапленні ад прыгожага мужчыны (але нехта і расчараваўся, нейкім цудам разгледзеўшы заручальны пярсцёнак на руцэ святара).
Найбольш папулярны каментар сабраў каля 5500 лайкаў. Гучыць ён так: «Святы айцец, калі б вы не мелі жонкі, прыхаджан было б больш».
Яшчэ адна каментатарка бядуе: «Аляксей, Бог даў вам усё, акрамя майго нумара тэлефона», — і з ёй пагадзілася некалькі соцень жанчын.
Дарэчы, у інстаграме відэа набрала яшчэ больш праглядаў — ажно 1,5 мільёна.
Каментары
Ну зачем? Чтоб он меня называл "оаба божья", когда я госпожа?))